Даслаць навіну
Знайсці
03.10.2019 / 12:58 10

Прадстаўніцтва ЕС агучыла афіцыйную прычыну адмены візіту Магерыні ў Мінск

Павялічыць выяву

flickr.com

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні адмяніла свой візіт у Мінск «з-за шэрагу змяненняў у парадку дня», піша Tut.by.

— Са шкадаваннем паведамляем, што візіт Федэрыкі Магерыні, Высокага прадстаўніка Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі, а таксама сустрэча высокага ўзроўню ў межах «Усходняга партнёрства», раней запланаваныя на 4-5 кастрычніка 2019 года ў Мінску, адкладаюцца з-за шэрагу змяненняў у парадку дня розных удзельнікаў і па выніках абмеркаванняў з Беларуссю як прымаючым бокам, — гаворыцца ў паведамленні прадстаўніцтва ЕС.

Нагадаем, чакалася, што ў мерапрыемствах па тэматыцы Усходняга партнёрства возьмуць удзел Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, а таксама кіраўнікі МЗС краін-суседзяў і ўдзельнікаў краін Усходняга партнёрства.

У сувязі з адменай візіту Магерыні свой візіт у Беларусь адмяніў і міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

У Мінск таксама не прыляціць кіраўнік МЗС Польшчы Яцэк Чапутовіч. Як растлумачылі ў пасольстве Польшчы, кіраўнік МЗС вымушаны быў адкласці з-за ўдзелу ў жалобных мерапрыемствах з прычыны смерці бацькі цяперашняга прэм'ер-міністра Польшчы, лідара антыкамуністычнай падпольнай арганізацыі ў часы ПНР Solidarność Walcząca Карнеля Маравецкага.

NN.by

13
Змицер / адказаць
03.10.2019 / 17:37
Жмудь снова истерит?
5
Той самы / адказаць
03.10.2019 / 18:08
Эх! Не сустрэнуцца два камуністычных "одіночества" Магерыні і Лукашэнка.

0
Антыхіпстар / адказаць
04.10.2019 / 01:32
Вэрсія ЭЗ: "Візыт Магерыні быў скасаваны ўчора ўвечары. Прадстаўнікі Эўразьвязу вінавацяць у гэтым Лукашэнку. Яны сказалі мне, што ён знаходзіцца за мяжой і што ён там затрымаецца, таму яго ня будзе ў Менску, калі там зьбіралася быць Магерыні. Паводле іх, гэта ён скасаваў візыт."
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31