Знайсці
24.09.2019 / 07:388РусŁacБел

Пачынаецца суд над маці з Лунінца, пры якой абезгаловілі васьмімесячную дачку

Брэсцкі абласны суд пачне сёння разгляд справы мужчыны і жанчыны, якія абвінавачваюцца ў жорсткім забойстве васьмімесячнай дзяўчынкі, паведамілі БелТА ў прэс-службе суда.

Трагедыя адбылася ў Лунінцы ўвечары 27 кастрычніка 2018 года. Абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства выстаўлена 26-гадовай маці дзіцяці і яе 48-гадоваму знаёмаму. Дзеянні кожнага з іх кваліфікаваныя як забойства заведама малалетняга, учыненае з асаблівай жорсткасцю, з хуліганскіх памкненняў, групай асобаў.

У той дзень мужчына і жанчына разам распівалі спіртныя напоі. У момант затрымання ў гаспадыні кватэры было 1,6 праміле алкаголю, у госця - 1,2. Фігуранты беспадстаўна нанеслі дзяўчынцы не менш 46 траўматычных уздзеянняў.

Што вядома пра трагедыю ў Лунінцы, дзе пры маці абезгаловілі 8-месячную дзяўчынку

У момант здарэння бацька дзіцяці разам двума малымі сынамі адсутнічаў дома. Менавіта ён знайшоў цела дачкі з прыкметамі гвалтоўнай смерці і паведаміў пра гэта ў міліцыю. Вядома, што сям'я была на ўліку як сацыяльна небяспечная.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930