Даслаць навіну
Знайсці
22.09.2019 / 19:42 7

Трамп расказаў, пра што яны гаварылі з Зяленскім падчас скандальнай размовы

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас ліпеньскай размовы па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім абмяркоўваў карупцыю, паведамляе Bloomberg.

Павялічыць выяву

«Размаўлялі, у асноўным, пра карупцыю, аб усёй карупцыі, якая ёсць ва Украіне. У асноўным, пра тое, што мы не хочам, каб нашы людзі, такія як віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн і яго сын, стваралі карупцыю ва Украіне. У Украіны шмат праблем. Новы прэзідэнт сказаў, што збіраецца вызваліць краіну ад карупцыі, і я сказаў, што гэта цудоўна. У нас адбылася выдатная размова», — сказаў Трамп.

Ён адзначыў, што размова была цёплая і дружалюбная.

Трамп сказаў, што не стане пярэчыць супраць таго, каб яго адвакат Рудзі Джуліяні даў паказанні перад Кангрэсам ЗША.

Каментары Трампа з'явіліся пасля таго, як кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джозаф Байдэн заклікаў яго апублікаваць змест перамоваў пра Украіну з Зяленскім. Паводле яго слоў, дзеянні амерыканскага лідара падштурхоўвалі Кіеў да парушэння вяршэнства закона дзеля атрымання палітычнай выгады.

NN.by

0
Жвір / адказаць
23.09.2019 / 09:15
Брыдкая пачвара, USA  узяліся некалі быць гарантам терытарыяльнай непарушнасьці й незалежнасьці Ўкраіны. То бок, узятыя на сябе абавязкі USA  выконваць будзе.
1
Ліцьвін металіст / адказаць
23.09.2019 / 14:09
Дэмакраты спаліліся)))
0
Той самы / адказаць
24.09.2019 / 10:17
Ёпрст, Трамп звальняе тых, хто не прыймае ягоную палітыку скіраваную найперш на эканамічны ціск. 

Менавіта гэтым тлумачыцца ягоныя дзеяньні па пастаўцы амэрыканскіх нафты і газа ў Эўропу, каб скараціць расейскія пастаўкі. Менавіта гэтым тлумачыцца ягонае патрабаваньне спыніць будаўніцтва "СП-2" і г.д.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31