Знайсці
17.09.2019 / 12:271РусŁacБел

Замежным тэлеканалам забароняць паказваць рэкламу. Што гэта значыць?

Партал pravo.by інфармуе пра тое, што рыхтуюцца змены ў закон «Аб рэкламе».

Адна з прапановаў, якую прасоўваюць Міністэрства інфармацыі і нацыянальныя тэлеканалы: забараніць замежным тэлеканалам паказваць рэкламу.

«Наша Ніва» разабралася, што гэта значыць. 

Найперш трэба патлумачыць, што новаўвядзенне не закране ўмоўныя «НТВ-Беларусь» і «ТНТ International», бо яны лічацца беларускімі медыямі. Апроч таго, выключэнне зробяць для каналаў, заснавальнікамі якіх Беларусь выступае сумесна з замежнымі дзяржавамі — напрыклад, саюзны «БелРос».

Гаворка ідзе пра іншую сітуацыю: калі нейкая фірма заключае ўгоду з каналамі і рэтранслюе іх у пакеце, беручы грошы за падпіску — гэтак званае кабельнае тэлебачанне.

Вось тут і праяўляюцца рознага роду казусы, бо такіх каналаў у розных аператараў транслюецца больш як 250. 

Іх адпаведнасць заканадаўству вызначаецца на камісіі Мінінфарма, дзе чыноўнікі вывучаюць адзін эфірны дзень і робяць выснову, ці дапускаецца канал да трансляцыі, ці ёсць там што забароненае. 

І нярэдкія выпадкі, калі ў гэтым адным эфірным дні нічога забароненага няма, а праз месяц, напрыклад, з'яўляецца забароненая рэклама піва ў дзённы час.

Дзяржаўныя каналы раздражнёныя тым, што іх канкурэнты часам рэкламуюць тыя прадукты і паслугі, якія прадстаўлены ў Беларусі, але, выходзіць, па факце іх замоўцы нічога не плоцяць за доступ на рэкламны рынак Беларусі. Не зарабляюць на гэтым таксама і кабельныя аператары — гэта такая халяўная рэклама. 

Таму, як патлумачылі «Нашай Ніве» абазнаныя крыніцы, пасля скаргаў дзяржаўных каналаў было прынята рашэнне прымусіць аператараў такіх каналаў выразаць рэкламу з трансляцый.

Па гэтай жа дарозе пайшлі і Казахстан з Расіяй: аператарам давядзецца або дамовіцца з замежнымі каналамі, каб яны пастаўлялі версію адразу без рэкламы, або закупіць абсталяванне, каб выразаць рэкламу самастойна і замяняць гэтыя блокі, напрыклад, на беларускую сацыяльную рэкламу.

Па ацэнках нашых суразмоўцаў, новаўвядзенне закране каля 30 каналаў. Астатнія кабельныя каналы не транслююць рэкламу.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930