Знайсці
15.09.2019 / 08:4121РусŁacБел

Малады паляк загінуў на самай высокай гары Арменіі, ратуючы нявесту ад раз'юшанага мядзведзя

news.am

14 верасня на 33-гадовага грамадзяніна Польшчы Пятра Б. напаў мядзведзь на гары Арагац. Пра гэта паведамляe news.am са спасылкай на МНС.

У 14.20 ў службу «911» пазваніла Марго Ж. Яна распавяла, што яна са сваім жаніхом падняліся на гару Арагац, дзе на іх напаў мядзведзь. Марго паведаміла, што Пётра моцна паранены.

З аэрапорта «Звартноц» вылецеў верталёт Мінздароўя Арменіі з групай медыкаў. У 16.35 дактары здолелі дабрацца да палякаў, але канстатавалі смерць хлопца.

Паведамляецца, што напад адбыўся на вышыні 3 500 метраў. Хлопец пачаў біцца з мядзведзем, ратуючы жыццё нявесты. Звер моцна схапіў мужчыну, і яны пакаціліся ўніз па схіле гары і зваліліся. У выніку хлопец загінуў, а мядзведзь уцёк, удакладняе Спутнік-Арменія.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031