Знайсці
13.09.2019 / 15:4138РусŁacБел

Караеў: Я чытаю каментары ў незалежных СМІ і спрабую зразумець настроі грамадства

«Палачную сістэму трэба мяняць, бо за палкамі і за птушачкамі не бачна людзей», — пра гэта расказаў карэспандэнту «Нашай Нівы» міністр унутраных спраў Юрый Караеў падчас адкрыцця помніка загінулым у вайне воінам Чырвонай арміі пад Мінскам.

Па словах міністра, асноўная праблема ў тым, як выпрацаваць новы крытэр.

«Любы чалавек мусіць быць ацэнены за сваю работу. Калі ідзе размова пра якасць працы, то за кожнай крымінальнай справай, за кожным зваротам — чалавечы лёс, а гэта важней за любыя палкі», — мяркуе Юрый Караеў.

Міністр прывёў паралель: на заводзе ад работнікаў патрабуюць, каб ён зрабіў пэўную колькасць дэталяў. У міліцыі часам аналагічна: патрабуюць і раскрыцця пэўнай колькасці злачынстваў, і разгляду зваротаў грамадзян. Але гэта не галоўнае.

Ён спадзяецца, што будзе ўведзена бальная сістэма — калі за раскрыццё значнага карупцыйнага злачынства, якое нанесла вялікую шкоду грамадству, гэтых балаў налічыцца больш.

Па словах Караева, існуюць сотні дробных і лёгкадасягальных спраў з нейкай побытавай драбязой: доктару далі пляшку кан’яка ці настаўніку торт. «Але не варта ганяцца за такімі паказчыкамі», — падкрэсліў міністр.

«Але не можа быць і такога: што ты зрабіў адну вялікую справу, засталося шмат свабоднага часу, а ты сядзіш і думаеш, нічога не робіш. Галоўнае — і якасць адпрацоўкі матэрыялу, і каб людзі не засталіся пакрыўджанымі», — мяркуе Караеў.

«Не толькі я, але і кіраўнік дзяржавы, і людзі даюць нам такі пасыл! Усё тое, што ёсць ў каментарах, у тым ліку на незалежных выданнях ці нават на апазіцыйных, я ўважліва чытаю, спрабую зразумець і прапусціць праз сябе градус настрояў людзей і грамадства», — тлумачыць Юрый Караеў.

«Я ніколі не кажу «ай, там пішуць пакрыўджаныя ці каму няма чаго рабіць. Ці «канапавыя войскі» — я ніколі так людзей не называю, — рэзюмуе міністр. — Там пішуць даволі пісьменныя людзі. Іх ацэнка для мяне вельмі шмат значыць, і я да яе прыслухоўваюся».

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031