Даслаць навіну
Знайсці
09.09.2019 / 15:52 3

«Гомельтранснафта Дружба» недаатрымала $23 мільёны выручкі з-за бруднай нафты

Павялічыць выяву

ААТ «Гомельтранснафта Дружба» недаатрымала $ 23 млн выручкі з-за сітуацыі з бруднай нафтай. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Барысенка, паведамляе БЕЛТА.

«Працяглае спыненне нафтаправода негатыўна паўплывала на фінансава-гаспадарчую дзейнасць ААТ «Гомельтранснафта Дружба» і прывяла да недаатрымання выручкі ў $23 млн. Непазбежнай і абавязковай умовай для аднаўлення даходаў стала давядзенне аб'ёмаў перапампоўваемай нафты па выніках года да запланаваных альбо павелічэнне тарыфаў», - сказаў Алег Барысенка.

Падчас перамоваў з расійскімі партнёрамі ўдалося дасягнуць дамоўленасці аб неабходнасці павышэння тарыфаў на транспарціроўку нафты праз Беларусь. «Прынята рашэнне, што з 1 верасня 2019 года яны будуць павялічаны на 3,7%. Разам з гэтым расійскі бок узяў на сябе абавязацельствы імкнуцца да аб'ёмаў прапампоўвання, якія забяспечаць ААТ «Гомельтранснафта Дружба» выручку ў адпаведнасці з бізнес-планам на 2019 г. Гэта першы этап. Па выніках працы за год сітуацыя з прапампоўкай нафты па беларускай частцы трубаправода будзе прааналізавана, пасля чаго мы вызначымся з далейшымі дзеяннямі», - адзначыў гендырэктар прадпрыемства.

Як паведамлялася, «Белнафтахім» 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе «Дружба». Змест хлорарганічных злучэнняў у нафты ў дзясяткі разоў перавышала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін спыніў прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ «Нафтан» - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцяў і панеслі страты, шкода была нанесена і трубаправоднай сістэме.

NN.by

0
Матёрый / адказаць
09.09.2019 / 17:02
Если бы получил, то цены на моторное топливо снизелись?!
0
Матёрый / адказаць
09.09.2019 / 17:09
Гомельтранснефть да ещё дружба, нафтан, белнефтехим. Сколько служб ражвелось!!! Всех содержать надо. Денег нет, но Вы держитесь!!! Раньше один бухгалтер на счётах успевал зарплату начислить и всё остальное. Зайдите в эти ЗАО, ООО, КУП на один компьютер два бухгалтнра, экономиста. Плохо живём?! Запрлаты, пенсии маленькие?! Сидят в тёплых кабиннтах чаи гоняют!!!
0
Андрюха Горец (Беларусь Витебск ) / адказаць
10.09.2019 / 00:31
 Верните - Народное бабло !!! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30