Знайсці
08.09.2019 / 13:215РусŁacБел

МЗС Украіны пратэстуе супраць расійскіх выбараў у Крыме

Украінскі МЗС выказаў рашучы пратэст з-за правядзення 8 верасня расійскіх мясцовых выбараў у Крыме і заклікаў міжнародных партнёраў узмацніць ціск на РФ. Адпаведную заяву пашырыла ў нядзелю дыпведамства Украіны.

«Вынікі гэтага незаконнага галасавання з'яўляюцца юрыдычна нікчэмнымі, не будуць мець ніякіх прававых наступстваў і не будуць прызнаныя ні Украінай, ні міжнароднай супольнасцю. Усе датычныя да арганізацыі і правядзення незаконнага галасавання ў часова акупаваным Крыме асобы будуць несці адказнасць згодна з заканадаўствам Украіны», - гаворыцца ў тэксце заявы, апублікаванай на сайце МЗС.

У МЗС таксама заклікалі «міжнародных партнёраў даць прынцыповую ацэнку пазапраўным дзеянням Расіі па арганізацыі і правядзенні» мясцовых выбараў у Крыме і «павялічыць ціск на РФ».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031