Даслаць навіну
Знайсці
27.08.2019 / 10:34 12

Зісер патлумачыў урбаністам, чаму не трэба змяншаць хуткасць руху ў Мінску да 50 км/г

Гарадскія актывісты стварылі петыцыю: прапануюць зменшыць дазволеную хуткасць руху ў населеных пунктах да 50 км/г. Пад іх зваротам падпісалася 460 чалавек. Але загучалі і галасы супраць.

Павялічыць выяву

Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна

«Я вадзіў машыны ў 17 краінах свету, у Мінску ваджу амаль штодня і за 23 гады нямала пабачыў, — піша заснавальнік Tut.by Юрый Зісер. — Дык вось: мне гэтая выкрадзеная з Захаду ідэя зусім не падабаецца. Не ва ўсім трэба капіяваць Еўропу. Там вузкія вулачкі, і агульнае абмежаванне 50 у населеных пунктах зусім апраўдана. Ёсць нават зоны 30 у цэнтрах маленькіх гарадоў. Затое на буйных шматпалосных вуліцах звычайна стаяць знакі 70 і нават 80, як у нас раней было на Пераможцаў і Партызанскім, а на Незалежнасці ва Уруччы і цяпер 80. Ніякіх праблем гэта нікому не стварае.

У нас жа ў паўсюдным абмежаванні 50 няма неабходнасці, таму што няма вузкіх вулачак, а дзе трэба — ужо ёсць знакі 50 і 40. Асабліва часта можна ўбачыць 40 у вёсках, дзе вуліцы заціснутыя платамі і з любой брамкі можа выскачыць дзіця. Там і абмежавання 50 будзе недастаткова.

Калі ж увесці паўсюднае абмежаванне 50, то я ўпэўнены: знакі, што павышаюць хуткасць, на праспектах ставіць не будуць. Будзеце цягнуцца па Пераможцаў з хуткасцю 50.

Яшчэ ў петыцыі абсалютна галаслоўна і нічым не абгрунтавана сцвярджэнне аб тым, што абмежаванне хуткасці нібыта павысіць хуткасць руху. Гэта поўны абсурд. На справе коркі толькі вырастуць.

А яшчэ абмежаванне хуткасці павялічыць загазаванасць, бо матор на малых хуткасцях спажывае больш паліва на кіламетр, чым на аптымальнай для матораў хуткасці 60-70-80, і адпаведна будзе больш выхлапных газаў. Не выпадкова самая загазаваная ў Мінску вуліца — Няміга, менавіта праз заторы. Экалогія…»

Апытанка

Юрый Зісер, facebook.com

2
Andrei / адказаць
27.08.2019 / 16:19
Дело не только в пробках: при скорости 50км/ч у сбитого пешехода больше шансов выжить.
4
Axel Justas / адказаць
27.08.2019 / 16:27
Спадарства, дарожная бяспека - гэта сур'ёзная навука. Напрыклад, ёсць так званая Power model, якая дае сувязь паміж хуткасцю і колькасцю людзей забітых у дарожным руху (калі мяняецца толькі хуткасць, нічога больш). Дык вось, калі хуткасць рэальна зменіцца з 60 да 50км/г, дык колькасць ахвяраў знізіцца ад 30 да 40 адсоткаў, што для Мінска 12-16 спасёных жыццяў КОЖНЫ ГОД. Дык вось, няхай сп. Зісер паглядзіць у вочы сваякам гэтых людзей і раскажа яшчэ раз, чаму ён супраць.
1
Козік / адказаць
29.08.2019 / 09:09
>...при скорости 50км/ч у сбитого пешехода больше шансов выжить.

Гэта яны аб нас так разважаюць...  Жыць нам больш ці менш...  А навошта ў горадзе вы нам патрэбныя??  Ёсць аўтобусы, метро, таксі...  А вы нам навошта??  Атмасферу нам порціць?  Зараз без астановак немагчыма перайсці вуліцу.  А ў дварах што тварыцца...
Трэба тэрмінова ўводзіць падатак за язду на прыватным аўто ў межах гарадской рысы.  Месячны праязны білет.  Хочаш рассякаць на сваім аўто па горадзе - плаці падатак.  Можа трохі машын паменее і нам стане лягчэй дыхаць і мы будзем даўжэй жыць...

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30