Знайсці
26.08.2019 / 20:232РусŁacБел

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі ваенны груз з Расіі

Літоўскія мытнікі затрымалі груз снарадаў з Расіі. На мінулым тыдні праз пункты Катлоўка — Лаварышкі была здзейснена спроба правезці скрыню са снарадамі, якія выкарыстоўваюць у верталётах Мі-8 і Мі-24, а таксама ў самалётах, піша Delfi.

Кіроўца, які вёз груз стратэгічнага значэння, сказаў мытнікам, што ўзяў яго ў маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава». Прадстаўнікі літоўскай мытні паведамляюць, што мужчына прад'явіў дэкларацыю і іншыя дакументы на груз, а таксама паказаў скрыню вагой каля 9 кг, у якой знаходзіліся снарады. Аднак адкрыць яе мужчына адмовіўся, каб не парушыць герметычнасці ўпакоўкі.

У дакументах было сказана, што снарады вязуць з Расіі, а іх атрымальнік — кампанія з Перу. Кошт аднаго пірапатрона, па дакументах, складае 75,9 еўра, а ўсяго грузу — 7590 еўра. Мытнікі праверылі скрыню на рэнтгенаўскім апараце і пераканаліся, што ў ёй знаходзяцца 100 прадметаў, якія нагадваюць патроны.

Груз затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930