Знайсці
14.10.2019 / 10:563РусŁacБел

Gaude Polonia: стыпендыя на паўгода для маладых творцаў з Беларусі

Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве аб’яўляе набор на XIX конкурс (на 2020 год) стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia«.

Праграма «Gaude Polonia» прызначана для маладых творцаў і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у першую чаргу з Беларусі і Украіны.

Стыпендыяльнае знаходжанне ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2020 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Заяўкі прымаюцца да 15 кастрычніка 2019 года.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка на атрыманне стыпендыі;
  • мінімум 2 рэкамендацыі ад вядомых у абранай галіне дзейнасці творцаў;
  • партфоліа ў папяровым ці электронным выглядзе CD/DVD.

Заяву на ўдзел можна падаць праз Польскі Інстытут у Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6) або непасрэдна ў Нацыянальны цэнтр культуры ў Варшаве (01-231 Варшава, вул. Плоцка, 13).

Падрабязная інфармацыя аб Праграме, умовах удзелу і бланкі анкет

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +4822 3509530, e-mail: [email protected]), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (тэл. +37517 2006378, 2009581).

Сферы дзейнасці кандыдатаў:

- кіно,
- фатаграфія,
- захаванне твораў мастацтва,
- літаратура / пераклад,
- музейная справа,
- музыка,
- выяўленчае мастацтва,
- тэатр,
- мастацтвазнаўства (мастацтва, музыка, кіно, тэатр).

Перавагі:

- узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках — да 45 гадоў),
- значныя дасягненні ў абранай галіне

Фармальныя крытэрыі:

- грамадзянства і месца сталага жыхарства ў Беларусі, Украіне ці іншай краіне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы,
- скончаная вышэйшая адукацыя,
- валоданне польскай мовай на дастатковым для камунікацыі ўзроўні.

Абавязковыя дакументы:

• адзін экзэмпляр запоўненай заяўкі ў папяровым варыянце, падпісанай заяўнікам;

• арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў, напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове або з перакладам на польскую;

• натарыяльна завераны пераклад на польскую мову дыплома аб атрыманні вышэйшай адукацыі.

Польскі інстытут у Мінску УНП 101184926

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930