Даслаць навіну
Знайсці
25.08.2019 / 21:54 26

У 60 гадоў памёр літаратуразнаўца і пісьменнік Пятро Васючэнка

Ва ўзросце 60 гадоў памёр беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі Пятро Васючэнка.

Павялічыць выяву

Пятро Васючэнка нарадзіўся 15 лютага 1959 у Полацку.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004), «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (разам з Баршчэўскім і Тычынам).

Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008). Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.

3
Лявон Баршчэўскі / адказаць
26.08.2019 / 15:18
Гражданин России,

я абараніў дысэртацыю ў міжнародным савеце без адзінага чорнага шару - і я, вось жа, дагэтуль не баюся падпісвацца сваім імём. А вы зрабілі адкрыцьцё для чалавецтва - аказваецца, у асьпірантуры даюць чырвоныя дыплёмы!!!
Вось жа, сьветлай памяці Пятро Васючэнка на дух не пераносіў такіх вось падпольных храбрацоў і хлусаў...
0
Ірына Коваль / адказаць
30.08.2019 / 00:29
Светлы, цудоўны чалавек. Такая страта, неімаверна шкада. Працавалі разам у Беларускім гуманітарным ліцэі. Светлая памяць. Госпадзе, прымі яго ў Сваё нябеснае валадарства. Мае шчырыя спачуванні сп. Ніне, Марылі.
0
Ірына Коваль / адказаць
30.08.2019 / 00:39
Сумная навіна. Так рана сыйшоў. Светлы, цудоўны чалавек. Прымі яго Госпадзе ў Тваё нябеснае валадарства. Сп. Ніна, Марыля, прыміце мае шчырыя спачуванні.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30