Даслаць навіну
Знайсці
18.08.2019 / 21:02 22

Давыдзька: Мы не хочам змагацца за ўладу, мы пры ўладзе

Павялічыць выяву

Старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька не лічыць, што яго грамадскаму аб'яднанню трэба станавіцца партыяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ.

«Я не думаю, што сёння трэба нам станавіцца партыяй. Рэч у тым, што «Белая Русь» рэалізуе сваю палітыку, сваю праграму ў фармаце грамадскага аб'яднання вельмі і вельмі паспяхова.

Мы не хочам змагацца за ўладу, мы пры ўладзе», — заявіў Давыдзька.

«Як толькі мы станем партыяй, мы станем проста партыяй, якой будзе трэба змагацца за ўладу. Можа быць, у будучыні, але не сёння», — дадаў ён.

Давыдзька расказаў, што лічыць сябе не палітыкам, а грамадскім дзеячам.

— А якія палітычныя амбіцыі Генадзя Давыдзькі?

— Я не лічу сябе палітыкам, я лічу сябе грамадскім дзеячам.

— А сенатар не палітык?

— Сенатар? Не. Я не лічу гэтую працу палітычнай. Я працую ў камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Рэгіянальная палітыка — калі можна называць гэта палітыкай — гэта што? Гэта, зноў жа, рэвізія мясцовых заканадаўстваў і спроба з недасканаласцю гэтых механізмаў, калі яны дзесьці ёсць, змагацца. Можна назваць гэта палітыкай, але насамрэч гэта жыццё. Жыццё, якое трэба рабіць лепшым.

NN.by

0
Ladzimir / адказаць
19.08.2019 / 16:03
Павыганяўшы адусюль, са ўсіх пасад, я думаў ен недзе рыбку ловіць. Аж не, знайшлі пасаду. Рабіць нічога не патрэбна, нават на працу можна пару раз на тыдзень толькі хадзіць. А грошыкі добрыя плацяць! Прыстроілі, хаця ніякіх арганізацыйных дадзеных няма. Так нешта аморфнае, як амеба. Куды схіл, туды і цячэ!
0
Козік / адказаць
19.08.2019 / 16:31
Уладзімір Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім»
"…мы, незалежна ад нашых добрых якасцей, удзельнічаем у адным вялізным злачынстве, імя якому... Расійская імперыя...   …Чаму ж не змяніць гэтага? Ёсць разуменне, ёсць воля, ёсць зброя.   З кім змяніць, сынок? Каб было з кім – я першы блаславіў бы цябе на гэта, – сумна ўсміхаўся стары. – Няма з кім. Пагоны, ордэны, прывілеі разбэсцілі амаль усіх. Гэта подласць. Гэта замаскіраваныя хабары, якімі бяруць прагных да пашаны і проста нячыстых людзей. І вось таму я кажу табе гэта, каб ты не быў падобны да іх. Ніколі не бяры прынады, ніколі не бяры славы і ўлады – хаця б цябе сілком цягнулі да іх. Ніколі не йдзі на раду нечасцівых…"
0
Сяргей з Менску / адказаць
20.08.2019 / 10:40
Небыли мы ни в какой Таити. Нас и здесь неплохо кормят. Один кусок земли под котедж полляма стоит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30