Даслаць навіну
Знайсці
15.08.2019 / 16:35 31

Мінская студэнтка, якая піша карціны грудзьмі, намалявала партрэт Лукашэнкі ФОТА

Аўтар партрэта — Надзея Маціеўская. Дзяўчына вучыцца на эканаміста на факультэце міжнародных адносін БДУ. Пісаць карціны грудзьмі пачала з лютага мінулага года.

«Я ў дзяцінстве малявала, але не планавала гэта развіваць, — расказвае студэнтка. — Проста сама колеры падбірала, свае ідэі рэалізоўвала. Потым усё кінула, вучылася ў музычнай школе. А будучы ва ўніверсітэце, пайшла на акцёрскія курсы — яны такія незвычайныя, разнявольваюць, ты штосьці новае разумееш для сябе. І там было заданне — намалюй карціну грудзьмі і прадай».

Надзея па прыколе намалявала абстракцыю. А калі прадала карціну, зразумела, што ёй цікава займацца творчасцю. Работы разыходзіліся на ўра. З часам студэнка ад абстракцый перайшла да сюжэтаў і партрэтаў.

«Цяпер шмат чаго малюю — што адчуваю, тое і пішу. Мне вельмі падабаецца», — дзеліцца дзяўчына.

У сярэднім на адну карціну ў Надзеі сыходзіць пяць дзён. Самую доўгую рабіла каля месяца. Мінамальная цана, за якую яна прадае работы ў такой тэхніцы, — $50. Столькі, напрыклад, каштуе эскіз у рамцы на паперы. Былі карціны, за якія ўдавалася выручыць і $250-300.

«Не ведаю, што вам расказаць пра тэхніку — такую тэхніку трэба бачыць, — усміхаецца студэнтка. — Я пішу акрылам. Эскіз раблю алоўкам, нейкія дэталі магу прапрацаваць пэндзлем. Я ў сваіх карцінах выкарыстоўваю наогул усё. Бывала, малявала з дапамогай кардона, расчоскі — глядзіцца незвычайна».

Сярод пакупнікоў ёсць і людзі сярэдняга ўзросту, і моладзь.

«Работы за нармальныя цэны замаўлялі і тыя, каму 18 гадоў. Заўсёды думала, што ў маладых людзей няма грошай на карціны. Пакупнікоў-мужчын больш. Але многім дзяўчатам таксама падабаецца мая творчасць», — прызнаецца Надзея.

Майстар-класаў па жывапісе дзяўчына пакуль не праводзіць — няма часу, вельмі шмат заказаў.

Намаляваць партрэт Лукашэнкі было Надзінай ідэяй — не па замове кліента.

«Ніякай палітычнай нагрузкі ён не нясе. Падумала: чаму б не напісаць штосьці смелае? Наогул вельмі цікава маляваць партрэты старых людзей — маршчыны, аб’ём паказваць», — расказвае яна. 

Партрэт купілі ўжо праз гадзіну, як мастачка выклала яго ў інстаграм. Набыў адзін з пастаянных кліентаў. Цану Надзея не агучвае.

НЛ

5
Максим Дизайнер / адказаць
16.08.2019 / 13:46
А руками нельзя?Ох, уж эти бабы.Что только не придумают, абы несуществующего прынца найти.
1
Загартаваная з лeцiшча / адказаць
17.08.2019 / 22:16
Пекная дзеука! Фотачкі мне спадабаліся, асабліва аголеныя. Малайчынка! Не пабаялася агаліцца! Хутчэй за усё, малюе і грудзямі і пэндзлем. Вось толькі цела пасля такога малявання трэба доуга адмываць ад фарбы. Але гэта ужо выдаткі працэса
0
Опт / адказаць
18.08.2019 / 02:03
Хорошо ещё что не вместо вибраторов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30