Віцэ-прэм'ер Кухараў распавёў, як скараціць тэрміны адключэння гарачай вады
Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Кухараў у эфіры тэлеканала АНТ распавёў, калі з'явіцца магчымасць скараціць тэрмін адключэння гарачай вады ў міжацяпляльны перыяд, паведамляе БЕЛТА.
Па словах Уладзіміра Кухарава, у краіне цяпер тэрмін адключэння гарачай вады не перавышае 14 дзён. «Яго можна скарачаць, і мы будзем рухацца ў гэтым напрамку», - сказаў ён.
Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што раней для пракладкі цеплавых сетак выкарыстоўваліся металічныя трубы, цяпер — больш даўгавечныя ПІ-трубы, якія могуць эксплуатавацца больш за 50 гадоў.
«Калі мы ў поўным аб'ёме пяройдзем на ПІ-трубы, з'явіцца магчымасць значна скараціць тэрміны адключэння гарачага водазабеспячэння», - дадаў ён.
0
0
0
0
0
0
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
 10
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў
 15
Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?
 6
У Белгарадскай вобласці дрон забіў у аўтобусе шэсць чалавек. Кажуць, гэта былі супрацоўнікі свінакомплексу
 5
Наш Вялікдзень прайшоў не напуста. Для Сергія Мельянца і яго сямі дзяцей назбірана ўжо больш за 10 тысяч еўра
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера