Знайсці
09.08.2019 / 12:205РусŁacБел

Глеб у «Іслачы» і смерць мінскага «Тарпеда». Што новага чакаць у наступным туры вышэйшай лігі?

Вышэйшая ліга, за якой мы сочым разам з Букмекерскай канторай Марафон, вяртаецца пасля доўгай паўзы. Пакуль чэмпіянат Беларусі быў у адпачынку, клубы ўдзельнічалі ў Кубку Беларусі, а выбраныя — у еўракубках. У жывых засталіся не ўсе: мінскае «Тарпеда» пасля кубкавых матчаў знялося з чэмпіянату. 

Але смерць «Тарпеда» выклікала куды меншы рэзананс, чым перанос матча паміж брэсцкім «Дынама» і БАТЭ з 17 жніўня на канец верасня. Сотні каментароў на форумах, дзясяткі тэорый змовы супраць берасцейцаў і нават відэазварот гаспадара «Дынама» Аляксандра Зайцава — такой была рэакцыя на выкарастанае згодна з рэгламентам права БАТЭ на перанос матча. Патэнцыйны матч года абрастае новымі інтрыгамі.

А цяпер да матчаў 17-га тура.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Славія»

Жодзінцы вельмі лёгка мінулі стадыі 1/16 і 1/8 фіналу Кубка Беларусі, буйна абгуляўшы каманды першай лігі. Мазырчукі ж толькі ў дадатковы час здолелі абгуляць НФК (экс-Крумкачы), а ў 1/8 прайшоў куды больш кваліфікаваны «Віцебск». 

Гульцы «Славіі» святкуюць гол у браму «Віцебска». Фота: ФК «Славія».

На чарзе — «Тарпеда-БелАЗ», у якога трэба браць рэванш за крыўдную паразу ў першым крузе. Толькі вось у апошніх чатырох турах «Славія» не перамагала.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» пераможа.

«Гомель» — «Слуцк»

  • 10.08, 17:00. Гомель, стадыён «Цэнтральны»
  • Матч першага круга — 6:0

У красавіку «Гомель» проста дэкласіраваў «Слуцк» у гасцях, накідаўшы таму ажно шэсць мячоў. Далейшыя прыгоды паўднёвай каманды нам добра вядомыя, але варта адзначыць, што ў трох апошніх турах «рысі» не прайграюць.

Ліпеньская статыстыка «Слуцка» яшчэ лепшая — 7 балаў з 9 магчымых. Гэта дазволіла камандзе аддаліцца ад зоны вылету і крыху выправіць турнірнае становішча.

Прагноз «НН»: «Гомелю» вельмі складана гуляць са случчакамі дома — апошняя перамога была ажно ў 2014 годзе. Таму прагназуем, што «Слуцк» не саступіць.

«Дняпро» — «Дынама-Брэст»

  • 10.08, 18:45. Магілёў, стадыён «Спартак»
  • Матч першага круга — 1:3

«Дняпро» прайграў чатыры апошнія гульні ў чэмпіянаце, але даволі ўпэўнена выйграў два кубкавыя матчы. З улікам выбыцця мінскага «Тарпеда» магілёўцы на сёння — найгоршая каманда чэмпіянату.

Трэба тэрмінова выпраўляць становішча, але наперадзе сустрэча з лідарамі табліцы, якім турнірныя балы не менш патрэбныя. 

Прагноз «НН»: «Дынама» атрымае буйную перамогу.

«Віцебск» — «Гарадзея»

  • 11.08, 17:00. ЦСК ФК «Віцебск»
  • Матч першага круга — 1:1

Віцебчукам сёлета проста капітальна не шанцуе. Фінал Кубка — параза, еўракубкі — вылет у першым раўндзе, новы розыгрыш Кубка — вылет у 1/8, чэмпіянат — прамежкавы 10-ы радок.

Пасля паспяховых траўня і чэрвеня ў «Гарадзеі» выдаўся няўдалы ліпень — вылет з кубка ад «Лакаматыва» з першай лігі і толькі адзін бал у чэмпіянаце з шасці магчымых.

Прагноз «НН»: Фаварыта ў гэтым матчы няма, таму спрагназуем тотал меншы за 2,5.

БАТЭ — «Энергетык-БДУ»

  • 11.08, 18:45. «Барысаў-Арэна»
  • Матч першага круга — 4:0

У БАТЭ — спякотнае лета, бо трэба гуляць адразу на шмат франтоў. І еўракубкі, відавочна, пакуль у прыярытэце.

Таму ў гульні з «Энергетыкам» варта чакаць вялікай ратацыі ў складзе. Хутчэй за ўсё, у справе мы ўбачым і навічка каманды — чарнагорскага абаронцу Барыса Капітавіча.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Дынама-Мінск» — «Мінск»

  • 11.08, 20:45. Мінск, стадыён «Дынама»
  • Матч першага круга — 0:0

Падчас паўзы «Дынама» даволі актыўна папрацавала над узмацненнем складу. З Японіі вярнуўся абаронца Ніна Галавіч, а таксама былі падпісаныя расіянін Дзмітрый Ятчанка і кыргыз Валерый Кічын, якія маюць вялікі досвед выступленняў у расійскай прэм'ер-лізе.

Валерый Кічын. Фота: ФК «Дынама-Мінск».

«Дынама» яшчэ збіраецца пазмагацца за медалі — барацьба толькі пачынаецца.

Прагноз «НН»: перамога «Дынама». 

«Шахцёр» — «Нёман»

  • 12.08, 18:45. Салігорск, стадыён «Будаўнік»
  • Матч першага круга — 3:0

Салігорцы, як і іх калегі з БАТЭ, працягваюць гуляць у еўракубках. Але пасля разгрому ў Турыне ўжо чыста намінальна.

У гарадзенцаў з настроем таксама ёсць праблемы — каманда вылецела з кубка ад «Нафтана» плюс дадаліся кадравыя праблемы: траўмы ў лідараў каманды Алыкулава, Расадкіна і Яблонскага. 

Прагноз «НН»: «Нёман» у апошніх чатырох турах не прайграваў, але здаецца, што серыя мусіць абарвацца ў Салігорску. Прагназуем перамогу «Шахцёра».

У сувязі са зняццем з чэмпіянату мінскага «Тарпеда», ва ўсіх астатніх матчах «аўтазаводцам» будзе прысуджана тэхнічная параза 0:3. Дэбют Аляксандра Глеба за новую каманду адкладаецца.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах і абавязкова схадзіце на стадыён! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031