Знайсці
07.08.2019 / 13:29РусŁacБел

Таранціна расказаў, што хоча зняць «суперфільм»

«Шчыра кажучы, я пакуль не ведаю, што будзе ў 10-м фільме. Калі думаць, што ўсе фільмы распавядаюць адну і тую ж гісторыю і кожная з маіх карцін — маленькі вагон у складзе аднаго лакаматыва, то я хачу зрабіць нейкі велізарны суперфільм, які закрые логіку ўсяго майго вялізнага фільма», — сказаў Таранціна на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў сераду, піша ТАСС.

Рэжысёр неаднаразова казаў у інтэрв'ю, што пасля 10-га фільма плануе завяршыць кар'еру.

Амерыканскі рэжысёр прыехаў у РФ са сваёй карцінай «Аднойчы ў … Галівудзе». 

Фільм выйдзе ў расійскі пракат 8 жніўня. Падзеі стужкі разгортваюцца ў Лос-Анджэлесе ў 1969 годзе. Яна распавядае гісторыю экс-зоркі тэлевізійных вестэрнаў Рыка Далтана і яго дублёра Кліфа Бута. Дзеянне адбываецца на фоне падзей, звязаных з бандай Чарльза Мэнсана, і забойства жонкі рэжысёра Рамана Паланскі актрысы Шэран Тэйт.

Самыя вядомыя кінастужкі 56-гадовага Таранціна — «Крымінальнае чытво», «Забіць Біла», «Бясслаўныя байструкі», «Джанга вызвалены».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930