Знайсці
07.08.2019 / 10:14РусŁacБел

У Расіі распрацавалі самалёт на вадароднай цязе

Расійскую распрацоўку, узор пілатаванага двухмеснага самалёта «Сігма-4» на вадароднай цязе, прадэманструюць на аўтасалоне МАКС-2019 у Маскоўскай вобласці. Аб гэтым піша iz.ru са спасылкай на інфармацыю распрацоўшчыкаў самалёта.

Па іх словах, вадарод у рухавіку гэтага самалёта не спальваецца, а ўступае ў электрахімічную рэакцыю з кіслародам, даючы электраэнергію для кручэння вінтоў. У паветра пры гэтым выкідаецца вадзяны пар.

«Энергаэфектыўнасць вадароднай устаноўкі ў 2,8 раза вышэйшая, чым пры спальванні газы. Вядучыя сусветныя распрацоўнікі авіяцыйнай тэхнікі ўпэўненыя, што вадарод — паліва будучыні, але масавы пераход авіякампаній на вадародныя самалёты чакаюць не раней за сярэдзіну стагоддзя», — піша выданне.

Вадародная сілавая ўстаноўка займае ў самалёце адно месца пасажыра. Размах крылаў двухмеснага самалёта складае 9,8 м пры даўжыні ў 6,2 м, узлётная маса — 600 кг, далёкасць палёту — да 300 км.

Такі самалёт, на думку распрацоўшчыкаў, можа быць карысны ў сельскай гаспадарцы, у санавіяцыі, а таксама ў якасці аэратаксі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930