Даслаць навіну
Знайсці
07.08.2019 / 08:03 1

Кітайскія дызайнеры прапанавалі зрабіць у Нотр-Даме люстраны дах і рухомую «капсулу часу» замест шпіля ФОТА

Кітайскі праект перамог у неафіцыйным конкурсе праектаў па аднаўленні сабора Парыжскай Божай Маці, паведамілі РІА Навіны са спасылкай на арганізатараў. Конкурс пад назвай Design Notre Dame быў арганізаваны незалежным амерыканскім выдавецкім домам GoArchitect. Ён не звязаны з французскім урадам, каталіцкай царквой ці саборам.

Пераможцы атрымалі ўзнагароду ў памеры тысячы даляраў.

Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 226 дызайнераў, выйграў кітайскі праект пад назвай ZEYU CAI & SIBEI LI. Пераможца быў вызначаны адкрытым галасаваннем.

Па задумцы кітайскіх дызайнераў, гатычны Нотр-Дам будзе адноўлены з дапамогай сучасных матэрыялаў. Так, яны прапануюць пабудаваць люстраны дах, а замест згарэлага шпіля стварыць «магнетычную левітацыйную ўстаноўку».

Павялічыць выяву

«Новы шпіль азначае памяць, прысутнасць і надзею людзей. Капсула часу рытмічна рухаецца ўверх і ўніз, дыхае і б'ецца разам з горадам. Адлюстраванне ўнутры вежы шпіля стварае калейдаскоп горада. Яркае шкло афарбоўвае святло, тады як структура адлюстроўвае цень. Прыгажосць і логіка вокны-ружы Нотр-Дама цалкам інтэрпрэтуецца ў дызайне», - гаворыцца ў апісанні праекта, апублікаваным на сайце конкурсу.

Унутры капсулы часу наведвальнікі змогуць убачыць горад, што атачае іх уласныя партрэты, як калаж. «Тут людзі ўспамінаюць, людзі спавядаюцца, людзі моляцца», - пішуць аўтары праекту.

Найбуйнейшы ў гісторыі пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ўвечары 15 красавіка. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнутая апорная канструкцыя. 

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў пра намер аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў. Сваю дапамогу ў рэстаўрацыі сабора і зборы сродкаў на гэта прапанавалі міжнародныя арганізацыі і буйныя кампаніі.

NN.by

3
Казік / адказаць
07.08.2019 / 10:32
Чарговая спроба з сусветнага помніка готыкі зрабіць эклектычную брыдоту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31