Даслаць навіну
Знайсці
06.08.2019 / 16:02 24

З’явілася новая насценная палітычная карта свету па-беларуску. І Крым там на месцы

Палітычную карту свету па замове «Белкартаграфіі» распрацаваў сацыяльна-візуальны дызайнер Саша Чабатароў.

Павялічыць выяву

Так выглядае карта па-беларуску. Фота facebook.com

Дызайнер Саша Чабатароў распавёў «Нашай Ніве», што да яго звярнулася Валянціна Андрэева са студыі imago.by і прапанавала распрацаваць беларускамоўную карту.

Усе геаграфічныя назвы рэдактавалі і перакладалі ў Белкартаграфіі. Задача ж Чабатарова была распрацаваць дызайн. 

Павялічыць выяву

Сацыяльна-візуальны дызайнер Саша Чабатароў. Фота facebook.com

«Я распрацаваў канцэпт-дызайн, які перасякаецца з іншымі маімі праектамі. Ідэя заключаецца ў тым, што для свету не павінны быць важнымі межы і адрозненні. Усе павінны аб'ядноўвацца, сябраваць дзеля планеты і міру (захоўваючы свае нацыянальныя асаблівасці). Блакітны колер — гэта колер нашай валошкі, колер які бачаць усе людзі, колер планеты, колер нейтралітэту, колер міру і колер гэтага стагоддзя», — расказвае Саша Чабатароў.

Насценную палітычную карту можна будзе набыць у кнігарнях.

НТ

1
Мік-Цвік / адказаць
07.08.2019 / 13:43
Янэк, вы пра праекцыі што-небудзь чулі? Ці так, абы пляснуць?)
0
Ungvard / адказаць
07.08.2019 / 13:52
Янэк, гэта стандартная праблема пры спробе разгарнуць глобус на плоскасць. Пра гэта шмат напісана, калі цікава, загугліце. Ёсць розныя выхады с гэтай сітуацыі, але ўсе яны маюць свае плюсы і мінусы. Дарэчы, тут яшчэ не самі кепскі варыянт ужыты)
0
П.В. / адказаць
07.08.2019 / 14:09
Ungvard,
Янэк проста падручнік па геаграфіі спаліў=) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31