Даслаць навіну
Знайсці
05.08.2019 / 16:00

Эстонія не будзе прызнаваць расійскія пашпарты, выдадзеныя на Данбасе

МЗС Эстоніі пастанавіў, што не будзе прызнаваць расійскія пашпарты, выдадзеныя жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей Украіны пасля 24 красавіка 2019 года. Выключэнне — калі ўласнік такога пашпарта раней ужо быў грамадзянінам Расіі. Пастанова была прынятая 5 жніўня і ўступіла ў сілу, паведамляе прэс-служба ведамства.

Па словах міністра замежных спраў Эстоніі Урмаса Рэйнсалу, гэты крок — адказ на падпісаны ў красавіку прэзідэнтам Расіі рэгламент, які дазваляе аператыўна надаваць расійскае грамадзянства жыхарам Данецкай і Луганскай абласцей. «Наданне жыхарам усходняй Украіны паскоранага грамадзянства Расіі - яшчэ адна спроба падарваць незалежнасць Украіны і ўвекавечыць існуючую нестабільную сітуацыю ў сферы бяспекі на ўсходзе Украіны. Гэта цалкам супраць духу Мінскіх пагадненняў», - растлумачыў Рэйнсалу.

«Сённяшняе рашэнне Эстоніі адлюстроўвае наша прынцыповае асуджэнне амбіцый Расіі такога характару», - дадаў ён.

Раней Эстонія вырашыла не прызнаваць пашпарты Расійскай Федэрацыі, выдадзеныя ў Крыме і Севастопалі мясцовым жыхарам пасля 18 сакавіка 2014 года, калі ўласнік пашпарта раней не быў грамадзянінам Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30