Знайсці
04.08.2019 / 18:461РусŁacБел

Навукоўцы знайшлі спосаб адтэрмінаваць менапаўзу на 20 гадоў

Спецыялісты з Вялікабрытаніі прадставілі медыцынскую працэдуру, якая дазволіць адтэрмінаваць менапаўзу прыкладна на 20 гадоў, паведамляе «Нож» са спасылкай на The Guardian.

Фота Pixabay.com.

Удзельніцамі даследавання сталі дзевяць жанчын. У іх узялі ўзоры здаровай тканкі яечнікаў для далейшай замарозкі і захоўвання. У будучыні жанчынам перасадзяць іх уласную тканку, што павінна запусціць натуральныя гарманальныя працэсы. Аперацыя каштуе ад 7 000 да 11 000 фунтаў (да 27 000 BYN). Яе прапануюць праводзіць жанчынам да 40 гадоў.

Па словах лекараў, гэты метад дапаможа жанчынам знізіць рызыку развіцця захворванняў сардэчна-сасудзістай і апорна-рухальнай сістэм, а таксама пазбавіць ад такіх сімптомаў менапаўзы, як перапады настрою, трывожнасць, праблемы са сном, жар і зніжанае лібіда.

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031