Знайсці
02.08.2019 / 12:361РусŁacБел

Мінсувязі РФ пракаментавала магчымасць адмены роўмінгу з Беларуссю 

Thinkstock

РФ і Беларусь у апошні час здолелі досыць сур'ёзна зблізіць пазіцыі па пытанні адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве, маюць намер зафіксаваць гэта ў адпаведных дакументах з канкрэтнымі датамі і з улікам гэтага працаваць у далейшым, заявіў у пятніцу намеснік кіраўніка Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый РФ Алег Іваноў, піша РІА Навіны.

«Мы па перапісцы досыць сур'ёзна згладзілі пазіцыі, зараз мы хочам іх зафіксаваць у «дарожнай карце», распрацаваць і падпісаць яе з двух бакоў, гэта было б вельмі добра, мы да гэтага імкнемся», - заявіў Іваноў у Полацку, дзе ў пятніцу праходзіць працоўная нарада прадстаўнікоў Беларусі і РФ па пытанні адмены роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве.

Іваноў дакладніў, што неабходныя праекты дакументаў у краін ужо маюцца.

Іваноў таксама распавёў, што ў часе нарады плануецца ўзгадніць пазіцыі, па якіх застаюцца разыходжанні. Пры гэтым ён не стаў каментаваць пазначаную раней бакамі магчымасць адмяніць роўмінг на 15 верасня альбо да канца бягучага года.

У канцы ліпеня кіраўнік Мінсувязі РФ Канстанцін Наскоў паведамляў, што Мінск і Масква не могуць дамовіцца аб параметрах адмены роўмінгу, бо Беларусь не гатовая да ўвядзення бясплатных ўваходных званкоў для абанентаў, якія вандруюць, на чым настойвае РФ.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031