Знайсці
23.07.2019 / 17:0536РусŁacБел

Памятаеце шчучынскага педагога, якая абмацюкала навучэнца? Яе звольнілі

У аддзеле арганізацыйна-кадравай работы Шчучынскага райвыканкама «НН» паведамілі, што сацыяльны педагог мясцовага сельскагаспадарчага ліцэя Анастасія Андрыясава звольненая з працы.

Анастасія Андрыясава. Фота ok.ru.

Прычынай звальнення стаў аўдыязапіс, які быў выкладзены ў тэлеграм-канале Nexta на мінулым тыдні. На ім спадарыня Андрыясава адборным матам размаўляе з навучэнцам ліцэя Маркам Ханько, які напярэдадні склаў жартаўлівую петыцыю на ўзор амерыканскай пра штурм вайсковай базы «Зона 51». Вось толькі Ханько заклікаў штурмаваць шчучынскі ліцэй.

«Ты, бл***ць, паўдурак, па-іншаму цябе не назавеш. Ты калі гэтую ху***ню пра іншапланетнікаў чытаў, можа, таксама думаў, што тут іншапланетнікі вучацца? Што ж ты, кончаная твая морда, ху***ню розную пішаш? Ты ж дэбіл чыстай вады!

І гэтаму дэбілу аўтамат праз год дадуць у арміі. Пі***ец жа будзе, пойдзеш штурмаваць вайсковую частку? Прыдурак! Вось цябе не дай бог нехта клануе. Гэта ж такія дэбілы, што горш за іншапланетнікаў будзе», — казала Анастасія Андрыясава.

Таксама ў запіс размовы трапіў і дырэктар установы Дзмітрый Маркевіч. Ягоны лёс пакуль вырашаецца ў Гродзенскім аблвыканкаме. Рашэнне аб звальненні дырэктара яшчэ не прынятае.

Спадар Маркевіч у прыватнасці называў Марка Ханько «казачным даў***ам» і палохаў магілёўскай калоніяй.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930