Знайсці
22.07.2019 / 15:31РусŁacБел

Мінадукацыі зацвердзіла іспыты ў наступным навучальным годзе

Дзевяцікласнікі будуць здаваць тры пісьмовыя экзамены: беларускую і рускую мовы, а таксама матэматыку.

Для вучняў класаў, у якіх навучанне і выхаванне на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі вялося на мове нацыянальнай меншасці - польскай або літоўскай, разам з гэтымі прадметамі абавязковай зацверджана польская або літоўская мова ў пісьмовай форме.

У каледжах мастацтваў, сярэдніх школах - каледжах мастацтваў і гімназіях - каледжах мастацтваў дзевяцікласнікі разам з асноўнымі будуць здаваць адзін з вучэбных прадметаў на выбар. Экзамен будзе праводзіцца ў практычнай форме.

Адзінаццацікласнікам у новым навучальным годзе трэба будзе пісьмова здаваць матэматыку, беларускую мову або рускую мову на выбар. Вуснымі будуць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Вучні з класаў нацыянальных меншасцей таксама здаюць пісьмовы экзамен па польскай або літоўскай мове. Адзінаццацікласнікі сярэдніх школ —каледжаў мастацтваў, гімназій - каледжаў мастацтваў здаюць дадатковы практычны выпускны экзамен па выбары, накіраваны на развіццё іх творчых здольнасцей.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031