Даслаць навіну
Знайсці
21.07.2019 / 12:11 8

«Ты больш яго ніколі не пабачыш». Польская паліцыя знайшла цела пяцігадовага хлопчыка, якога шукалі 10 дзён

У Польшчы завяршыліся самыя маштабныя ў гісторыі краіны пошукавыя працы. Паліцыя Гродзіска-Мазавецкага, вайскоўцы, валанцёры і мясцовыя жыхары больш за дзесяць дзён шукалі 5-гадовага грамадзяніна Расіі Давіда Жукоўскага.

Павялічыць выяву

Фота паліцыі Польшчы

Цела хлопчыка знайшлі на трасе паміж Варшавай і Гродзіскам-Мазавецкім.

«З вялікай імавернасцю і нават упэўненасцю можна зрабіць выснову, што мы знайшлі цела гэтага хлопчыка. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, яго адзенне», — заявіў афіцыйны прадстаўнік варшаўскай паліцыі Марыуш Мрожэк.

Паліцыя не распавядае, як памёр хлопчык, заклікаючы з павагай паставіцца да гора сям'і і не спекуляваць на тэме жудаснай трагедыі.

Гэтая страшная гісторыя пачалася 10 ліпеня, калі бацька Давіда, Павел Жукоўскі, адправіў былой жонцы эсэмэску: «Ты яго больш ніколі не ўбачыш».

Бацькі хлопчыка доўгі час ужо не жылі разам. У іх былі складаныя адносіны. Але ў пачатку ліпеня жанчына перадала малога бацьку, каб тыя маглі правесці час разам.

Вечарам 10 ліпеня Павел забраў Давіда ў сваіх бацькоў і выехаў у Варшаву да былой жонкі. Але замест сына жанчына атрымала страшнае паведамленне. Маці адразу забіла трывогу і звярнулася ў паліцыю, піша Камсамолка.

Вечарам таго ж дня на чыгуначным пераездзе знайшлі знявечанае цела 32-гадовага Паўла: ён скончыў жыццё самагубствам.

За тры кіламетры ад месца стаяў яго пусты аўтамабіль. 5-гадовага хлопчыка нідзе не было. Затое паліцэйскія знайшлі ў салоне сляды мачы і крыві Давіда. На экспертызу таксама адправілі вопратку Паўла. На ёй былі сляды крыві яго сына і зямля.

Як пазней паведамілі прадстаўнікі акруговай пракуратуры, мужчына даўно рыхтаваў выкраданне Давіда. Яго дзеянні былі не хаатычнымі, а добра прадуманымі. 

NN.by

24
Алег С. / адказаць
21.07.2019 / 19:32
Сямейшчына губіць усіх. Только чайлд-фрі і фэмілі-фрі!
18
Чарнарусь / адказаць
21.07.2019 / 19:32
---, пояснишь?
0
Inger / адказаць
23.07.2019 / 09:52
Oj, dy dos'c' ūžo kožnuju dzirku zatorkivač hetymi "sajuzami",my sam s usam:
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31