Знайсці
18.07.2019 / 12:584РусŁacБел

У Барысаве завялі крымінальную справу на прызыўніка-ўхіліста. Ён трапіўся другі раз

Крымінальную справу на 25-гадовага жыхара Барысава завялі за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу, паведамляе міліцыя.

У лістападзе мінулага года ён быў выкліканы ў ваенкамат, дзе пад роспіс атрымаў позву для праходжання медыцынскай камісіі і неабходнасці прыбыцця ў лютым у ваенны камісарыят. Аднак ва ўказаны ў позве дзень малады чалавек так і не з'явіўся, вырашыўшы ўхіліцца ад вайсковай службы.

Прычым дадзенае злачынства барысавец зрабіў другі раз. У 2016 годзе малады чалавек ужо парушаў патрабаванне Закона «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе», не з'явіўшыся ва ўстаноўленыя тэрміны ў ваенкамат. Тады суд аштрафаваў яго на 1 840 рублёў. 

У цяперашні час праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў здзейсненага злачынства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930