Знайсці
15.07.2019 / 15:3323РусŁacБел

У Мінску неадэкватны кіроўца накінуўся на веласіпедыста проста пасярод дарогі ВІДЭА

Кіроўца «Шкоды» з рэгістрацыйным нумарам 9040EA7 накінуўся на веласіпедыста на вуліцы Козыраўскай у Мінску.

Кіроўца абурыўся, што веласіпедыст едзе па праезнай частцы і вырашыў здзейсніць самасуд. Ён падрэзаў веласіпедыста, выйшаў з салона, штурхануў яго, а пасля яшчэ і ўдарыў нагой.

Веласіпедыст апеляваў да правілаў прыстойных паводзінаў у грамадстве і не супраціўляўся.

Ён папрасіў відэазапіс з рэгістратара аўтамабіля, які ехаў ззаду, каб звярнуцца ў міліцыю.

На кіроўцу «Шкоды» могуць завесці крымінальную справу за хуліганства.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031