Знайсці
15.07.2019 / 00:1127РусŁacБел

Міністр спорту пра Еўрапейскія гульні: Мы ў любым выпадку зарабілі

Еўрапейскія гульні, якія прайшлі ў Мінску, сталі ўнёскам у здароўе нацыі. Такое меркаванне выказаў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук у інтэрв'ю БТ-1.

Адказваючы на ​​пытанне аб выніках спартыўных спаборніцтваў, міністр адзначыў, што краіна толькі выйграла ад іх правядзення: «Мы ў любым выпадку зарабілі. Давайце паглядзім, што зроблена ў дзяржаве — адрамантаваны і рэканструяваны многія спартыўныя аб'екты, палепшаная транспартная інфраструктура, горад змяніўся і стаў лепшым, у аб'ёме 100% закуплены інвентар для ўсіх відаў спорту, якія былі прадстаўлены. Усё гэта застанецца ў краіне».

«Але самае галоўнае — мы атрымалі каласальны і бясцэнны вопыт правядзення спартыўных спаборніцтваў. Мы такога ўзроўню спаборніцтвы ніколі не праводзілі ў краіне», — падкрэсліў Сяргей Кавальчук.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031