Знайсці
14.07.2019 / 18:5626РусŁacБел

На пляжы ў Крыме б’е крыніца з га*на ВІДЭА

У феадасійскім Кактэбелі (Крым) каналізацыйныя сцёкі заліваюць прыбярэжную акваторыю аднаго з пляжаў. На відэа на адным з кактэбельскіх пляжаў з-пад галькі ледзь не фантанам б'е чорная вадкасць, якая затым, утвараючы ўжо невялікае азярцо, наўпрост накіроўваецца ў мора.

Выкід каналізацыі адбыўся на пляжы ў самым пачатку кактэбельскай набярэжнай, у раёне вуліцы Дэсантнікаў. Труба, хутчэй за ўсё, належыць адной з забаўляльных устаноў, размешчаных непадалёк.

Праз некалькі дзён пасля здарэння «мэр Феадосіі» Сяргей Баўтуненка заявіў, што «біялагічны аналіз у норме».

Аднак мясцовыя актывісты не паверылі, і адправілі новы запыт. Аказалася, што гранічныя канцэнтрацыі шкодных рэчываў у моры побач з Кактэбелям перавышаныя ў дзясяткі і сотні разоў. Хутчэй за ўсё, у бухту Кактэбель сапраўды зліваюць экскрэменты. Калі не чалавечыя, то каровіны або птушыныя.

Выкіды на пляжы — хранічная праблема Кактэбеля, такія выпадкі здараюцца рэгулярна. Выкліканыя яны незаконнымі забудовамі на пляжы і ўрэзкамі ў каналізацыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031