Даслаць навіну
Знайсці
11.07.2019 / 14:52 10

У Беларусі 49% спажыванага алкаголю — гарэлка і каньяк

Павялічыць выяву

У структуры спажывання алкаголю ў Беларусі 49% прыпадае на моцныя спіртныя напоі (часцей за ўсё гарэлку, каньячныя вырабы).

Пра гэта паведаміў 11 ліпеня каардынатар праграм па грамадскім здароўі краінавага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Валянцін Русовіч, пішуць Мінск-Навіны.

— Па ацэнках СААЗ, мадэль спажывання алкаголю жыхарамі Беларусі адпавядае пятай ступені небяспекі — за кошт вялікай прыхільнасці да моцнага спіртнога, — адзначыў В. Русовіч. — У структуры спажывання алкаголю амаль палова — гэта моцнае спіртное, а на мацаваныя віны (з утрыманнем спірту ад 18 градусаў і больш) прыпадае 26%.

Прадстаўнік СААЗ растлумачыў, што бяспечнага ўзроўню спажывання алкаголю няма, але, каб не прывыкнуць да спіртнога, трэба хаця б не перавышаць пэўны парог.

— Для мужчын гэты мінімум складае не больш за дзве стандартныя адзінкі спіртнога ў дзень, для жанчын — не больш за адну, — растлумачыў В. Русовіч. — І пры гэтым не менш чым два дні на тыдзень ад алкаголю трэба цалкам устрымацца.

В. Русовіч таксама патлумачыў, што такое стандартныя адзінкі.

— Адна стандартная адзінка - гэта 10 грамаў чыстага спірту, роўная аднаму куфлю піва (0,33 л), ці аднаму келіху сухога віна, ці чарцы гарэлкі аб'ёмам 35 мл, - сказаў ён.

0
Ігар / адказаць
11.07.2019 / 19:53
Нешта дрэнна ў пана Русовіча з разлікамі.
Па-першае, адзінай "стандартнай адзінкі" ў свеце няма. у ЗША яна 14 мл чыстага алкаголю, у Вялікабрытаніі - 10 мл.
Калі ўзяць брытанскую стандартную адзінку, то яе эквівалент у 5%-м піве - 200 мл, у 13%-м віне - 77 мл, у 40%-й гарэлцы - 25 мл.
У амерыканцаў, адпаведна, множым гэта яшчэ на 1,4.
0
HENRIK KWINTA / адказаць
11.07.2019 / 19:59
????????? И вы верыця гэтаму глупству?
0
Железный Дровосек / адказаць
12.07.2019 / 13:21
..и ещё бырло.А вообще по мордам видно,что беларусы жрут мерзкую водку,а не хорошее бургундское,вопрос культуры...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31