Знайсці
10.07.2019 / 12:44РусŁacБел

У Брэсце пасля аўтагонак на мосце «Фальксваген» на хуткасці пратараніў тралейбус: кіроўца легкавіка загінуў

Фота Брэсцкай міліцыі

Смяротная аварыя адбылася каля апоўначы 9 ліпеня на ​​вуліцы Маскоўскай у Брэсце. За рулём «Фальксвагена Гольфа» быў 21-гадовы берасцеец. На хуткасці ён пратараніў тралейбус, што спыніўся ў крайняй правай паласе, паведамляе ДАІ.

Кіроўца «Фальксвагена» загінуў на месцы.

Як пішуць карыстальнік сацсетак, дзве машыны ехалі навыперадкі з Кобрынскага моста.

«Бліжэй да прыпынку ля траліка зляцелі рогі, кіроўца пайшоў іх ставіць … Адна тачка праляцела, другая (фальксваген 5) на хуткасці пад 130 км/г урэзаўся ў тралейбус», - напісаў у групе «Анлайн Брэст» Укантакце карыстальнік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930