Знайсці
09.07.2019 / 20:462РусŁacБел

Магілёвец збіваў жонку і палохаў дзяцей, аргументуючы тым, што ён — галоўны здабытчык

30-гадовую магілёўку, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем, сістэматычна збіваў 40-гадовы муж, раней не судзімы індывідуальны прадпрымальнік. Сваркі адбываліся на вачах у дзяцей, піша Mogilevnews.by.

На працягу паўгода мужчына, выпіваючы, падымаў на жонку руку. Магілёўка прыйшла ў міліцыю з просьбай супакоіць і ізаляваць сямейнага скандаліста ад яе і двух непаўналетніх дзяцей.

Мужчына не першы раз трапляе ў поле зроку праваахоўнікаў, да гэтага ён ужо некалькі разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за наўмысныя прычыненні цялесных пашкоджанняў. Высветлілася, што жанчына ўжо прывыкла да таго, што муж вяртаўся дадому позна п'яным. Аднак яна была абураная, калі пры гэтым ён стаў падымаць на яе руку. Аргументаваў муж свае паводзіны тым, што ён у сям'і — галоўны здабытчык і мае права выхоўваць другую палову з дапамогай кулака.

Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за катаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031