Знайсці
09.07.2019 / 15:138РусŁacБел

«Лукашэнка ўжываў гамафобную рыторыку больш жорсткую, чым у нашых матэрыялах». Як судзілі «Вячэрні Магілёў» ВІДЭА

На пасяджэнне прыйшлі журналісты, ЛГБТ-актывісты і хрысціянскія актывісты з абразамі. Рэпартаж з залы суда ад mspring.online.

Раней рэдакцыя газеты «Вячэрні Магілёў» за подпісам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Паўла Лёгкага атрымала экспертнае заключэнне камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму ад 5 красавіка 2019 года №174.

Паводле дадзенага заключэння, у двух артыкулах, апублікаваных у газеце «Вячэрні Магілёў» і на сайце ў 2015—2016 гадах пад назвай «У што выліваецца нецярпімасць да вычварэнцаў?» і «Лірычных пачуццяў нацягнутыя струны» знайшлі прыкметы экстрэмізму.

Суд Ленінскага раёна павінен устанавіць, ці сапраўды матэрыялы з’яўляюцца экстрэмісцкімі. Працэс пачаўся 8 ліпеня. Вось тут можна ўбачыць і пачуць, як усё адбывалася і што казаў на пасяджэнні абаронца газеты:

Падтрымаць газету прыйшло каля двух дзесяткаў праваслаўных актывістаў. З сабой яны прынеслі іконы. Хтосьці прывёў нават дзяцей, аднак сакратар судовага пасяджэння забараніла непаўналетнім прысутнічаць на працэсе.

Галоўны рэдактар ​​выдання Надзея Леўчанка на суд не прыйшла. Інтарэсы рэдакцыі прадстаўляў яе сын Станіслаў, які з'яўляецца юрыстам «Вячэрняга Магілёва». Ён атрымаў скандальную вядомасць, калі ў 2015 годзе будучы суддзёй суда Магілёўскага раёна выдаў у газеце асабістую інфармацыю пра трансгендара, якога затрымала міліцыя.

Апаніраваў яму супрацоўнік Ленінскага РАУС Яўген Слаўнікаў, які вёў адміністрацыйны працэс у дачыненні да газеты.

Ужо ў самым пачатку пасяджэння суддзя Аляксандр Бушкевіч зрабіў некалькі заўваг праваслаўным абаронцам газеты, паколькі тыя некалькі разоў дазвалялі сабе рэплікі з залы.

Станіслаў Леўчанка адразу ж заявіў суддзі адвод. Ён матываваў гэта тым, што Бушкевіч — былы следчы Следчага камітэта і, як былы сілавік, негатыўна ставіцца да ЛГБТ.

— У дадзены момант суддзю непрыемна разглядаць справу. У сувязі з гэтым суддзя не можа па ўнутраных перакананнях яго разглядаць, — заявіў Леўчанка.

Бушкевіч хадайніцтва аб адводзе адхіліў.

У сваім далейшым выступленні Леўчанка распавёў, што экспертная камісія, якая знайшла прыкметы экстрэмізму ў матэрыялах «Вячэрняга Магілёва», не паведаміла пра дату і месца свайго пасяджэння, а таксама не прыслала сваё заключэнне ў рэдакцыю газеты.

Акрамя таго, выданне не атрымала копію пратакола пасяджэння камісіі. Юрыст «Вячоркі» зрабіў здагадку, што гэта звязана з магчымымі фальсіфікацыямі з боку камісіі.

Ён заявіў, што газета ўжо падала скаргу на экспертную камісію ў Эканамічны суд Мінска. Вынікаў пакуль няма — дакументы, як сцвярджае Леўчанка, паступілі ў менскі суд толькі сёння, 8 ліпеня.

Каб пераканацца ў гэтым, суддзя Аляксандр Бушкевіч абвясціў перапынак у працэсе да 11 ліпеня.

Адразу пасля паседжання ў будынку суда праваслаўныя актывісты дазволілі сабе некалькі негатыўных выказванняў на адрас ЛГБТ. У прыватнасці, аднаго з гледачоў яны назвалі «петушарай», а геяў —- «педарастамі».

З прадстаўнікамі СМІ і Леўчанка, і абаронцы газеты размаўляць адмовіліся.

Скончылі свой паход у суд яны агульным фота з абразамі.

mspring.online

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930