Даслаць навіну
Знайсці
08.07.2019 / 20:42 17

Чаму Пуцін кліча Лукашэнку менавіта на Валаам?

Расійскія СМІ паведамляюць, што сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі можа адбыцца раней, чым меркавалася. Сайт znak.com піша, што манахаў Валаамскага манастыра папярэдзілі аб прыездзе кіраўнікоў краін 11 ліпеня. Раней гаварылася, што кіраўнікі Расіі і Беларусі могуць заехаць на Валаам пасля Форуму рэгіёнаў, які будзе адбывацца 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу.

Павялічыць выяву

Валаамскі манастыр. Фота wikipedia.org.

Валаам — гэта вялікая выспа ў Ладажскім возеры. У перакладзе з карэльскай мовы «валаам» значыць «горная мясцовасць, узвышанасць». Карэлы і фіны былі тытульным насельніцтвам гэтага рэгіёну ў ранейшыя часы. Вядомасць Валаам набыў дзякуючы мужчынскаму манастыру. Легенды сцвярджаюць, што ўпершыню крыж на валаамскіх гарах паставіў апостал Андрэй Першазванны.

«Канечне, ніякага Андрэя Першазваннага ў Валааме не было. Справа ў тым, што дакладна вядома, што апостал Пётр быў у Рыме, там яго ўкрыжавалі. У сваю чаргу Візантыя ўзяла ў якасці сімвала брата Пятра, Андрэя, менавіта яго Ісус першым паклікаў у вучні, таму ён і мае імя Першазванны. Канстанцінопалю, які змагаўся за першынство з Рымам, трэба была такая легенда. Можна прачытаць у «Аповесці мінулых часоў», што Андрэй Першазванны прапаведаваў на ўзгорках Кіева, там яго таксама не было. Візантыі Андрэй быў патрэбны ў процівагу таму, што ў Рыма быў Пётр. Ватыкан з гэтым не спрачаецца», — кажа гісторык царквы Анатоль Сідарэвіч.

Тым не менш, месцы ў Валааме сапраўды даўно намоленыя. «Гэта стары манастыр, які быў заснаваны яшчэ ў часы Наўгародскай Рэспублікі. Але Ноўгарад не займаўся русіфікацыяй, а займаўся, калі так можна сказаць, праваславафікацыяй. Сапраўды, прапаведавалі», — расказвае гісторык.

Па словах Сідарэвіча, сённяшні Валаамскі манастыр мае дачыненне да старога толькі па месцы знаходжання. «У час руска-фінскай вайны Валаам неаднаразова бамбардзіраваўся Чырвонай Арміяй, у выніку ў 1939 годзе манахі пакінулі манастыр і сышлі ўглыб Фінляндыі, дзе заснавалі ў Хейнявесі Нова-Валаамскі манастыр, настаяцелем быў ігумен Харытон (Дунаеў), які ўзначальваў і манастыр у Валааме.

«Гэта такі добры культурны цэнтр, з выдатнай бібліятэкай. Усё робіцца па-еўрапейску. Нова-Валаамскі манастыр з’яўляецца часткай Фінляндскай праваслаўнай царквы», — кажа Сідарэвіч.

У савецкі час у манастыры спачатку дзейнічала школа боцманаў, а пасля там адкрылі Дом інвалідаў вайны і працы. Агулам на востраве было больш за тысячу інвалідаў, звезеных з Масквы, Ленінграда і іншых куткоў СССР. «Псавалі гарадскі пейзаж, таму Сталін загадаў адправіць іх на Валаам. Трагічнае месца для ўдзельнікаў вайны», — кажа Сідарэвіч. Аднавіў працу Валаамскі манастыр толькі напрыканцы 1980-х гадоў.

«Пуцін, мабыць, будзе настойваць на тым, на чым настойвае ад пачатку 2000-х: на ўваходжанні Беларусі ў склад Расіі. Якая яму розніца, дзе гэта рабіць: у Сочы, у Агарове пад Масквой, ці ў Валааме?» — падзяліўся сваімі развагамі Анатоль Сідарэвіч.

Зміцер Панкавец

0
Вясковы Лірнік / адказаць
09.07.2019 / 20:14
Каб потом вазіць мяне ды цябе на Калыму.
0
меркаванне / адказаць
09.07.2019 / 21:21
Мiця Выкручанскi, рэкамендую, апрануць ім власяніцы і як след угасціць друг дружку бічамі, як у кіно.
2
HENRIK KWINTA / адказаць
09.07.2019 / 22:39
Навошта паскудзиць святое месца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31