Знайсці
08.07.2019 / 17:594РусŁacБел

На магіле Віктара Каліноўскага ў Свіслачы пачалася эксгумацыя парэшткаў

У Свіслачы на магіле брата Кастуся Каліноўскага, Віктара, пачалі працы па эксгумацыі парэшткаў. Гэта робіцца для таго, каб канчаткова ідэнтыфікаваць парэшткі кіраўніка паўстання 1863 года, піша Hrodna.life.

Гродзенскі праваабаронца, журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч назірае з боку грамадскасці за гэтым працэсам. Таксама там прысутнічаюць мясцовыя актывісты. Свіслацкі грамадска-палітычны актывіст Юры Глебік для галоснасці і кантролю над гэтым працэсам з боку грамадства па прапанове Следчага камітэта ўвайшоў у пратакольную групу.

Прадстаўнікі Следчага камітэта паабяцалі, што пасля заканчэння іх місіі магіла Віктара Каліноўскага будзе адноўлена ў тым выглядзе, якой была да пачатку працы.

Прысутнічаюць і прадстаўнікі Літвы, якія заявілі, што хочуць ідэнтыфікаваць Кастуся Каліноўскага, а іншых зачэпак, акрамя як парэшткі ягонага роднага брата, яны не маюць.

Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031