Даслаць навіну
Знайсці
07.07.2019 / 12:07 6

Дэпутат Варанецкі падзякаваў калегам па АБСЕ за падтрымку беларускай рэзалюцыі

Старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі ў складзе парламенцкай дэлегацыі ўдзельнічае ў 28-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая праходзіць 4—8 ліпеня ў Люксембургу.

«На пасяджэнні Агульнага камітэта ПА АБСЕ па эканамічных пытаннях, навуцы, тэхналогіі і навакольным асяроддзі Валерый Варанецкі заявіў, што Беларусь надае выключнае значэнне пытанням умацавання эканоміка-экалагічнага вымярэння АБСЕ ў мэтах павышэння ўзроўню рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці», — праінфармавалі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Валерый Варанецкі нагадаў парламентарыям аб праведзенай у красавіку 2019 года ў Мінску міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ «Адзін пояс, адзін шлях: паглыбленне супрацоўніцтва ў імя ўстойлівага развіцця і працвітання». Па яе выніках была прынятая Мінская дэкларацыя, у якой падкрэсліваецца важнасць развіцця трансгранічнага электроннага гандлю, лагістыкі і транспартных калідораў, ліквідацыі бар'ераў і наладжвання эфектыўных узаемасувязяў паміж краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі.

Акрамя таго, беларускі парламентарый прыцягнуў увагу да дасягненняў Беларусі ў IT-сферы. «З улікам таго, што лічбавыя тэхналогіі з'яўляюцца магутным драйверам эканамічнага росту, ён падкрэсліў актуальнасць вывучэння шматграннага ўплыву лічбавізацыі на эканамічную і экалагічную бяспеку, тэхналагічныя, кіраўніцкія і грамадскія працэсы», — адзначылі ў прэс-службе.

Парламентарый падзякаваў калегам за падтрымку праекта беларускай рэзалюцыі «Стратэгічнае прагназаванне ў галінах навукі, тэхналогій і інавацый у інтарэсах ўстойлівага развіцця». Яна будзе ўключана ў Люксембургскую дэкларацыю.

NN.by

11
zig-belarus / адказаць
07.07.2019 / 15:09
Чаму фотакарэспандэнты не пакажуць нам пуза гэтага Варанецкага? Было б смеху!
4
счётчик Гейгера / адказаць
07.07.2019 / 15:37
Вопросы единственной в Европе диктатуры не обсуждали.?
3
Законопослушный гражданин / адказаць
07.07.2019 / 18:23
Бла бла бла
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31