У Баранавічах школьніца скрала ў маці сваёй сяброўкі кашалёк
У міліцыю звярнулася 32-гадовая жанчына. Яна распавяла, што ў яе з сумачкі, якая знаходзілася ў кватэры, знік кашалёк.
На месца здарэння выехалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку і інспекцыі па справах непаўналетніх. Яны высветлілі, што крадзеж здзейсніла 15-гадовая дзяўчынка, якая напярэдадні гасцявала ў дачкі пацярпелай і засталася там начаваць.
Раніцай, сыходзячы ад сяброўкі, яна прыхапіла з сабой кашалёк, у якім ляжалі 112 рублёў.
Завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 КК РБ («Крадзеж»). Максімальнае пакаранне, якое пагражае па гэтым артыкуле, — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 7
Якія газеты Эйсмант дае чытаць Лукашэнку
 23
Шайгу зойме пасаду кіраўніка Рады бяспекі Расіі
 2
Абвал пад'езда ў Белгарадзе забраў жыцці 12 чалавек
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера