Знайсці
04.07.2019 / 12:392РусŁacБел

Моладзь запрашаюць на валанцёрскі летнік у Ізабелін

З 12 па 25 ліпеня ў вёсцы Ізабелін (Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) пройдзе моладзевы валанцёрскі летнік. На працягу двух тыдняў мяркуецца супольнымі высілкамі арганізаваць прыборку іўдзейскіх могілак, якія знаходзяцца на тэрыторыі паселішча.

Таксама ўдзельнікаў летніка чакае насычаная пазнавальная праграма ды атмасфера: выступы экспертаў, музыкаў, культурніцкіх і грамадскіх дзеячоў; творчыя сустрэчы, гульні, майстар-класы; новыя знаёмствы.

Што з сабой варта мець:

  1. зменнае адзенне і абутак для працы;
  2. індывідуальныя сродкі гігіены;
  3. абавязкова (!!!) наяўнасць добрага настрою для нефармальнай камунікацыі і адпачынку:)

Даезд да месца летніка, пражыванне (аграсядзіба ў мястэчку Падароск) і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. Увесь рыштунак, матэрыялы для працы і расходнікі таксама прадастаўляюць арганізатары.

Рэгістрацыйную форму можна запоўніць тут. Дадатковыя пытанні можна задаць праз электронную пошту: [email protected].

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031