Знайсці
04.07.2019 / 12:1117РусŁacБел

Мінабароны назвала асноўную версію прычыны выбуху

Фота Радыё Свабода

Камісіяй Мінабароны працягваецца службовае расследаванне па факце выбухаў феерверачных вырабаў у Мінску пасля парада 3 ліпеня, паведамляе прэс-служба ведамства.

Устаноўлена, што падарваліся вырабы аднаго калібра (195 мм) з пяці, што прымяняліся ў ходзе салюту (105 мм, 125 мм, 150 мм, 195 мм, 310 мм)

Падрывы адбыліся ў трох з шасці месцаў, дзе праводзіўся салют. Пасля першых падрываў салют у гэтых месцах быў спынены.

Як мяркуецца, прычынай падрыву былі няякасныя зарады дадзенага калібру (195 мм).

Устаноўлена, што ўсе рэгламентаваныя нарматыўнымі дакументамі меры бяспекі былі выкананы. Вайскоўцы разлікаў салютных установак прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і былі дапушчаныя да правядзення салюту адпаведнымі загадамі.

Для выключэння «чалавечага фактару» (няправільнай эксплуатацыі установак і вырабаў) вялася відэаздымка працэсу зараджання салютных установак.

Мінабароны звяртае ўвагу, што падобнае перад гэтым не фіксавалася, таму трагічную падзею было цяжка пралічыць.

Як выглядала падрыхтоўка да салюту і самі феерверкі: шмат ФОТА

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031