Даслаць навіну
Знайсці
28.06.2019 / 14:49 4

Хутка і кругласуткава — Беларусь запускае ўласныя імгненныя плацяжы

У Беларусі ад 1 ліпеня запрацуе нацыянальная Сістэма імгненных плацяжоў. БПС-Сбербанк ужо адаптаваў свае праграмныя комплексы, каб карпаратыўныя кліенты змаглі першымі скарыстацца магчымасцю здзяйсняць імгненныя плацяжы ў фармаце 24/7.

У ліпені новаўвядзенне пашырыць магчымасці ІП і арганізацый. Яны не будуць абмежаваныя банкаўскіх днём — плацяжы можна будзе здзяйсняць кругласутква. Яшчэ адно адрозненне — імгненнасць: залічэнне грошай адбываецца практычна ў рэжыме рэальнага часу.

Імгненныя плацяжы можна ажыццяўляць унутры краіны і толькі ў беларускіх рублях. Такую магчымасць рэалізуюць у новай версіі сістэмы «Сбербанк Бізнэс Анлайн». Аплаціць можна тавары, работы і паслугі, а таксама зрабіць адлічэнні ў бюджэт. Сістэма не распаўсюджваецца на плацяжы на карысць фізічных асоб, размяшчэнне дэпазітаў і пагашэнне крэдытаў.

«У Беларусі неўзабаве пачынае працу Сістэма імгненных плацяжоў, да якой, як чакаецца, падключацца ўсе банкі краіны. БПС-Сбербанк як тэхналагічны лідар фінансавага сектара краіны гатовы адкрыць доступ да сэрвісу ўжо 1 ліпеня, — адзначаюць у банку — Імгненныя плацяжы дазволяць здзяйсняць аперацыі хутка, проста і ў любы час — менавіта так, як і павінна быць у 21 стагоддзі».

NN.by

2
NavuchencaBK / адказаць
28.06.2019 / 16:49
Пакуль гэта ня будзе працаваць, як ва Ўкраіне альбо Расеі - паміж ІП, юрасобамі і фізічнымі, а таксама паміж краінамі, хоцыь бы ў таёжным саюзе, а лепей навонак, гэта толькі яшчэ адна крыніца дойк. Параўнайце тарыфы за абслугоўваньне з суседнімі краінамі.
0
vovik21.12 / адказаць
30.06.2019 / 11:07
Не знаю что за новшество, но в белгазе уже давно эта система работает, ну если я правильно статью понял.)
0
Вясковы Лірнік / адказаць
30.06.2019 / 19:06
Сістэма будзе працаваць на расейскай базе?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31