Знайсці
26.06.2019 / 19:486РусŁacБел

Расію вярнулі ў ПАРЕ без санкцый

Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла рашэнне аб пацверджанні паўнамоцтваў дэлегацыі РФ без абмежаванняў, нягледзячы на ​​парушэнні прынцыпаў Рады Еўропы. Пра гэта паведамляе са Страсбурга карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

Пасля дэбатаў дэпутаты ПАРЕ пераважнай большасцю адхіліла ўсе папраўкі, прапанаваныя прадстаўнікамі Украіны, Грузіі, Вялікабрытаніі, Латвіі і шэрагу іншых дзяржаў, і зацвердзілі рэзалюцыю ў цэлым. За прагаласавалі 116 дэпутатаў, 52 — супраць, 15 устрымаліся.

Паўнамоцтвы дэлегацыі РФ пацверджаны без абмежаванняў. Характэрна, што дакумент прызнаў шматлікія парушэнні прынцыпаў Рады Еўропы з боку расійскай дзяржавы і з боку расійскага парламента, але абмежаваўся «заклікам» выканаць папярэднія рэзалюцыі, вынесшы асобна толькі 5 патрабаванняў: 

- адпусціць 24 украінскіх маракоў, захопленых паблізу Керчанскай пратокі;

- неадкладна заплаціць унёскі ў бюджэт Рады Еўропы;

- безумоўна супрацоўнічаць са следствам па збіцці авіялайнера MH17;

- прыкласці намаганні, каб спыніць пераследу ЛГБТ у Расіі, асабліва ў Чачэніі, і пакараць тых, хто парушаў правы гэтых людзей раней;

- супрацоўнічаць з сусветнай супольнасцю ў расследаванні забойства Барыса Нямцова.

Прапановы Украіны пашырыць гэты спіс новымі парушэннямі ў Крыме і на Данбасе і г.д. былі адхіленыя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930