Знайсці
25.06.2019 / 17:44РусŁacБел

29 чэрвеня пройдзе «Кушлянскі фэст», прысвечаны Багушэвічу

Фота з Facebook-аккаунта Музея-сядзібы Францішка Багушэвіча «Кушляны»

«Кушлянскі фэст» адбудзецца ў музеі-сядзібе Францішка Багушэвіча «Кушляны» 29 чэрвеня ад 12 да 17 гадзіны, паведаміла БелТА

Ён будзе прысвечаны жыццю і творчасці паэта Францішка Багушэвіча, аднаго з бацькоў нашай літаратуры.

Пройдуць майстар-класы ад рамеснікаў і па народных танцах, экскурсіі па музеі разам з краязнаўцам, захавальнікам сядзібы Алесем Жамойціным, а таксама выступы музыкаў. Будзе квэст «Як праўду шукаюць», забаўляльныя заняткі для дзяцей і дарослых «Фэсцік: гулянні Ў народным стылі», майстар-класы па вырабе выцінанкі і лялек, паказальныя спаборніцтвы дудароў «Дударскі батл», выступленні фальклорных калектываў, будуць працаваць рамесніцкія шэрагі і палявая кухня.

А дзякуючы партнёру мерапрыемства - Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» - пакажуць фільм «Тутэйшыя».

Лозунг фэсту - «Усім будзе чутна: ад краю да краю!»

Будзе арганізаваны аўтобус з Мінска з экскурсійным суправаджэннем краязнаўцы Валянціны Кароткінай.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031