Даслаць навіну
Знайсці
25.06.2019 / 10:24 14

БДУ пра выкладчыка Пляхімовіча: Парушаў правы студэнтаў, калі пытаўся, як перакладаецца іх імя з грэцкай мовы

Рада юрыдычнага факультэта БДУ выступіла з заявай наконт дацэнта Івана Пляхімовіча. Гэта той самы выкладчык, які паскардзіўся рэктару ўніверсітэта на парадкі на факультэце.

Павялічыць выяву

Іван Пляхімовіч.

Чытайце. Скандал на юрфаку БДУ: выкладчык паскардзіўся, што Рыгор Васілевіч падрабіў ведамасць дзеля блатнога студэнта

Пасля гэтага Пляхімовіча не абралі па конкурсе на пасаду дацэнта. Цяпер юрфак БДУ патлумачыў, чаму так адбылося:

«11 мая 2019 года адбылося пасяджэнне кафедры канстытуцыйнага права. … Была ацэненая вучэбная, вучэбна-метадычная і навукова-даследчая работа абодвух прэтэндэнтаў. Падчас абмеркавання кандыдатуры Пляхімовіча звернута ўвага на істотныя недахопы ў яго працы. У прыватнасці, указана на шматлікія скаргі студэнтаў і бацькоў студэнтаў на прадузятае, неаб'ектыўнае стаўленне пры прыёме экзаменаў і залікаў. Студэнты і магістранты звярталіся да кіраўніцтва факультэта з заявай аб выключэнні яго з адукацыйнага працэсу, пастаянна патрабавалі, каб у іх заняткі праводзілі іншыя выкладчыкі. На заліках і экзаменах Пляхімовіч задаваў пытанні, якія не маюць дачынення да прадмета, напрыклад: «Як перакладаецца з грэцкай ваша імя? Хто напісаў такі верш, апавяданне? І гэтак далей).

Тым самым істотным чынам парушаліся правы студэнтаў. Псіхаэмацыйны стан студэнтаў пасля сустрэчы з выкладчыкам Пляхімовічам на экзамене або заліку выклікаў трывогу за іх здароўе і магчымыя наступствы для іх жыцця.

За пяцігадовы справаздачны перыяд Пляхімовічам не выдадзена ніводнага артыкула ў часопісах, вызначаных ВАК для юрыдычных спецыяльнасцяў. Як правіла, студэнты, якімі ажыццяўляў навуковае кіраўніцтва дацэнт Пляхімовіч, удзелу ў студэнцкіх канферэнцыях на юрыдычным факультэце не прымалі. Выказаны і іншыя заўвагі па яго працы.

Па рэйтынгавай сістэме ацэнкі дзейнасці выкладчыкаў БДУ Пляхімовіч мае самы нізкі паказчык на кафедры.

… Рашэнне па пытанні аб абранні на пасаду дацэнта Рада юрыдычнага факультэта прыняла 21 мая 2019 года (пратакол №8). Прэтэндэнты на пасаду мелі магчымасць выступіць перад сябрамі Рады. Па выніках таемнага галасавання: за абранне Пляхімовіча І.І. - 1 (адзін), супраць - 25 (дваццаць пяць)».

NN.by

1
Танчык / адказаць
25.06.2019 / 16:13
Не веру.
1
Chak Ya Sen / адказаць
25.06.2019 / 18:42
Трактарыст-максімаліст,  немножко насмешил ваш тонкий намек на сами знаете кого, того, кто и юрист, и лыжник, и историк,  и православный атеист...
0
Оксана Дудина / адказаць
26.06.2019 / 06:33
Как надоело это советское наследие!!!!!! И это ведущий ВУЗ страны! Позор!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31