Знайсці
18.06.2019 / 07:158РусŁacБел

Зяленскі распавёў, якія першыя словы скажа Пуціну пры сустрэчы з ім

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на сваёй першай сустрэчы з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным сказаў бы яму, што Крым і Данбас з'яўляюцца часткай Украіны. Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв'ю Bild.

«Калі вы ўпершыню сустрэнецеся з Пуціным, што вы яму скажаце?» — спыталі журналісты.

«Пачнем з таго, што Данбас і Крым — гэта Украіна», - адказаў Зяленскі.

Зяленскі выказаў надзею на вяртанне Крыма ў склад Украіны, адзначыўшы, што любіць паўвостраў і шмат разоў там бываў. «Для мяне Крым заўсёды быў і застаецца часткай Украіны», - дадаў ён.

Паводле яго слоў, у Кіеве ўпэўненыя, што антырасійскія санкцыі павінны заставацца ў сіле да той пары, пакуль тэрытарыяльная цэласнасць і суверэнітэт Украіны не будуць адноўлены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930