Даслаць навіну
Знайсці
15.06.2019 / 12:14 7

Традыцыі, гукі і смакі: у Верхнім Горадзе дзень Польшчы

Павялічыць выяву

15 чэрвеня ў Верхнім Горадзе разгорнецца фэст «Дзень Польшчы ў Мінску». Арганізатары прапануюць розныя імпрэзы і актыўнасці для публікі розных узростаў.

На музычнай пляцоўцы ля Ратушы на галоўнай сцэне выступяць хэдлайнеры з Польшчы — гурт «Golden Life», які прэзентуе свае найлепшыя хіты на мяжы поп і рок-музыкі, рэпа і кантры. Гурт выступаў на адной сцэне з «Radiohead», Джо Кокерам і «Rammstein».

З канцэртнай праграмай «Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі» выступяць сімфанічны аркестр «Capella Academia», Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, салісты Вялікага тэатра Беларусі. Прагучаць знакавыя творы Станіслава Манюшкі: арыі з опер «Галька» і «Страшны двор», уверцюра да оперы «Казка» і харавыя творы кампазітара, а таксама найлепшыя песні са знакамітага цыкла кампазітара «Хатні спеўнік».

Фальклорныя калектывы прадставяць польскую народную творчасць вакальнымі і танцавальнымі нумарамі. А да 80-годдзя легенды польскай музыкі ХХ стагоддзя Чэслава Немэна калектыў Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці выступіць з прэзентацыяй найлепшых твораў музыканта.

Чэслаў Немэн, геній рок-музыкі, нарадзіўся ў Васілішках пад Лідай, а тварыў у Польшчы.

На фестывалі будуць працаваць адначасова некалькі надзвычай цікавых выставачных пляцовак.

У «Галерэі Мінск» будуць працаваць дзве інфармацыйныя выставы. Выстава «15 год Польшчы ў Еўрасаюзе», падрыхтаваная адмыслова да гэтай падзеі, расказвае пра тое, што Польшча здабыла з уступленнем у Еўрасаюз. Прыток новых тэхналогій і інавацыйных рашэнняў, ліквідацыя межаў, павелічэнне дынамікі інвестыцый, спажывання і экспарту — Польшча развіваецца надзвычай імкліва. 

Пра турыстычныя атракцыі Польшчы можна даведацца на стэндавай выставе «Польшча. Вам тут рады!».

У галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца мастацкая выстава «Спорт у польскім плакаце» са збораў Dydo Poster Collection (Кракаў), прысвечаная ІІ Еўрапейскім гульням. 

Вулічная выстава «Кракаўскі Лайконік» пазнаёміць з гісторыяй аднаго з сімвалаў Кракава. Лайконік — татарскі вершнік ва ўсходнім строі, спічастым цюрбане і з булавой у руцэ. Ён нагадвае пра вызваленне Кракава ад захопнікаў, а таксама танцуе і забаўляе гледачоў. 

Ад дворыка мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, дзе будзе экспанавацца выстава, і пачне сваё карнавальнае шэсце Кракаўскі Лайконік. Збігнеў Глёнэк грае Лайконіка ўжо 31 год, а да гэтага 17 год хадзіў у працэсіі плытагонам. Яго ўбранне важыць 30 кг! Разам са світай і гуртам «Мляскоты» шэсце ўрачыста пройдзе па прылеглых да Верхняга горада вуліцах і затанчыць на плошчы ля гарадской Ратушы. Лічыцца, што ўдар булавой Лайконіка спрыяе дабрабыту на ўвесь наступны год.

На забаўляльную пляцоўку дзетак запросіць «Каляровы цырк». Гледачоў чакае цудоўная інтэрактыўная забава ў выкананні вясёлых клоўнаў і хадульнікаў. Праграма прадугледжвае выступ хадульнікаў, скачкі цераз гіганцкую скакалку, акрабатычныя трукі на баланс-бордзе, шоу мыльных бурбалак. Удзельнікі майстар-класаў змогуць авалодаць рознымі цікавымі цыркавымі і акрабатычнымі ўменнямі.

Ужо традыцыйна для самых маленькіх гасцей працуе дзіцячая гульнявая пляцоўка ад фабрыкі цацак «Палессе».

На тэатральнай пляцоўцы выступіць кракаўскі вулічны тэатр «Сцэна калейдаскоп». Гэта мастацкая група, якую заснаваў у 1999 годзе акцёр і рэжысёр Пётр Кульчык. Калектыў займаецца пастаноўкай тэатральных спектакляў, а таксама вулічных выступленняў, спалучаючы цыркавое, балетнае і аўдыёвізуальнае мастацтва. Мінскай публіцы акцёры пакажуць спектакль «Сэрца Дон Жуана ў агні». Захапляльнае тэатральна-цыркавое відовішча па матывах сумна вядомай гісторыі Дон Жуана — нявернага каханка, які сваімі любоўнымі прыгодамі здзіўляў, выклікаў абурэнне і рэўнасць. У спектаклі мы бачым яго як поўнага запалу чалавека, які знаходзіцца ў пошуках сапраўднага пачуцця. Відовішча насычана спецэфектамі: рукапашны бой, дымавая заслона, паходні. У спектаклі мы зможам убачыць майстэрства хадулістаў. Прыгожая класічная музыка ад першай да апошняй секунды правядзе гледача праз перыпетыі жарсці чалавечай душы.

Цягам дня на моўна-адукацыйным кірмашы ўсе, каго цікавіць вывучэнне польскай мовы, адукацыю і стажыроўкі ў Польшчы, змогуць атрымаць інфармацыю пра курсы і адукацыйныя праграмы ў Мінску. Свае прапановы прадставяць студыя польскай мовы «Pan Profesor«, школа замежных моў «Streamline«, цэнтр «Студыя-Мовія». Беларускія партнёры школы замежных моў «GLOSSA« (Кракаў) распавядуць пра анлайн-курсы па польскай мове і падручнікі з серыі «POLSKI krok po kroku«, якія таксама будуць даступныя для набыцця. Наведвальнікаў чакаюць цікавыя прэзентацыі, моўна-літаратурныя конкурсы і забавы.

Кнігарня «Акадэмкніга» прадставіць шырокі спектр польскай мастацкай літаратуры розных жанраў у перакладзе на беларускую і рускую мовы.

На літаратурнай пляцоўцы адбудзецца творчая сустрэча са знакамітым польскім пісьменнікам і навукоўцам Янушам Леонам Вішнеўскім. Яго дэбютны раман «Адзінота ў сеціве» тры гады не знікаў са спісаў бестселераў, быў перакладзены амаль на ўсе асноўныя мовы свету і прынёс аўтару шырокую вядомасць. 

Падчас сустрэчы будзе ісці размова пра творчасць, найноўшыя творы аўтара і пісьменніцкія планы. Удзельнікі сустрэчы будуць мець магчымасць задаць пытанні пісьменніку і атрымаць аўтограф. Сустрэчу правядзе паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць інфармацыйныя пляцоўкі Польскага Інстытута ў Мінску, Польскай турыстычнай арганізацыі (POT) і Нацыянальных інстытутаў культуры Еўрапейскага Саюза (EUNIC), а таксама фудкорт.

Арганізатары мерапрыемства — Мінгарвыканкам і пасольства Польшчы ў Беларусі.

Уваход вольны.

NN.by

4
Мацей Бурачок / адказаць
16.06.2019 / 10:27
Dlohosh, во правильно говорите, что то тихо пока. Я к сожалению не попал на день культуры России и Польшу пропущу , но побывать хотел бы там и там.
8
Кажыма праўду / адказаць
16.06.2019 / 12:31
Для тутэйшых, вядома ж, «адна халера». Але для палана-«ліТвінаў» (ад pl. litwiny) найвышэйшае дабрадзейства – падлегчы пад пана, запрадаўшы за 30 злотых свой народ ды родную старонку. Нічога новага – гэтак было за часамі ВКЛ, гэтак адбываецца і зараз.

Дзякуй Богу, беларусы своечасова скемілі ды адмежаваліся ад здраднікаў, распачаўшы нацыянальны незалежніцкі праект. Таму зараз Беларусь жыве, а палана-Літва ляснула і знаку не засталося.
1
Inger / адказаць
17.06.2019 / 08:38
Кажыма праўду, a Bielarusy - pad tavaryszcza.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30