Знайсці
14.06.2019 / 12:055РусŁacБел

Лукашэнка ў Бішкеку сустрэўся з Пуціным, абмеркавалі пытанні інтэграцыі

Шэраг двухбаковых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі лідэрамі адбыўся на палях саміту ШАС у Бішкеку, піша БелТА.

Яшчэ да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў у пашыраным складзе розную актуальную праблематыку кіраўнік Беларусі абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі. Адбылася таксама сустрэча з прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі саміта адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі са Старшынёй Кітая Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

Паводле словаў Пяскова, Пуцін і Лукашэнка абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.

Пяскоў дадаў, што лідары маюць намер правесці двухбаковую сустрэчу ў найбліжэйшы час.

Пяскоў падкрэсліў, што ў ходзе перагавораў абмяркоўваліся пытанні інтэграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031