Даслаць навіну
Знайсці
12.06.2019 / 13:27 6

Гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» ў коме пасля нападу невядомых

Павялічыць выяву

Нязменны гітарыст «Ляпіса Трубяцкога» і гурта «Трубяцкі» Руслан Уладыка знаходзіцца ў коме. Ён трапіў у рэанімацыю ўвечары 6 чэрвеня. Па словах прадзюсара «Ляпіса Трубяцкога» Яўгена Калмыкова, у гэты вечар Руслан зайшоў у бар на вуліцы Солтыса літаральна на дзве хвіліны. Праз гадзіну яго знайшлі без прытомнасці, піша Еўрарадыё.

«Вечарам 6-га Руслан выйшаў ад сястры. Побач з домам, які знаходзіцца ў Дражні, зайшоў у кабак. На гадзінніку было 22:28. У 22:30, кульнуўшы на бары чарку, ён адтуль выйшаў. Ёсць відэазапіс яго знаходжання ў бары. На відэа відаць, як да Руслана падыходзіць чалавек, які да гэтага сядзеў за суседнім столікам побач з трыма сябрамі. Руслан яму кіўнуў і выйшаў. У 23:30 Руслана даставілі ў рэанімацыю. Хто і дзе яго знайшоў — незразумела. Роднай сястры следства гэтую інфармацыю не дае. Руслан знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Яму адразу зрабілі аперацыю», — кажа Калмыкоў. 

Са слоў сястры Уладыкі, пры сабе Руслан меў барсетку, у якой былі грошы, банкаўскія карткі, мабільны тэлефон. У рэанімацыю музыку даставілі без асабістых рэчаў. 

Кіраўнік прэс-службы Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч паведаміў Еўрарадыё, што па факце атрымання Русланам Уладыкам цялесных пашкоджанняў Партызанскі РАСК г. Мінска завёў крымінальную справу. «На дадзены момант стан музыкі ацэньваецца як цяжкі. Усе абставіны здарэння высвятляюцца», — распавёў ён, адмовіўшыся ўдакладніць, па якім артыкуле заведзена крымінальная справа.

Фота: скрыншот з Ютуба

11
Адыкватник) / адказаць
12.06.2019 / 15:13
Беларусь - арганизацыя запрашчонная у цэнтры Эуропы!
6
Пан Алесь з Жухавіч / адказаць
12.06.2019 / 15:14
На гэты раз членашкодніцтва, а як што, то і самагубства?
0
Ігар І. Іваноў / адказаць
13.06.2019 / 05:06
На падставе сваіх асабістых назіраняў магу засведчыць наступнае: у Менску мне сталі трапляцца людзі, якія кіруюцца рэкамендацыямі расейскага МЗС датычна кантактаў з людзьмі ў Беларусі. Людзі, якія яўна не жылі раней у Менску і не ведаюць даўновядомых (для жыхароў Менска) рэчаў. З чаго я раблю выснову - "Еўрагульні" ўжо пачаліся. Госьці сталіцы ўжо прыбылі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30