Даслаць навіну
Знайсці
12.06.2019 / 12:53 8

У Мінску з'явіліся першыя аўтаматы па продажы пракладак і тампонаў ФОТАФАКТ

Першыя ў Мінску аўтаматы па продажы пракладак і тампонаў паставілі ў гандлёвым цэнтры «Момо». Набываць неабходныя сродкі гігіены жанчыны змогуць наўпрост у прыбіральнях.

Павялічыць выяву

Ініцыятыва належыць дзвюм дзяўчатам — Анжаліцы Мажэйка і Кацярыне Родзінай. Са сваёй ідэяй беларускі ўдзельнічалі ў конкурсе жаночых стартапаў Lady Awards.

— Мы прапануем тавар менавіта для менструацыі, паколькі такая патрэба можа ўзнікнуць экстранна, — тлумачыць Анжаліка Мажэйка. — Тым больш усе ведаюць, як важна мяняць сродкі асабістай гігіены ў гэты перыяд. Калі б дзяўчаты рабілі гэта своечасова, многіх праблем з інтымным здароўем можна было б пазбегнуць.

Аўтамат выдае пракладкі і тампоны паштучна ў індывідуальнай упакоўцы. Цана — 1 рубель. Разлічыцца можна капейкамі. Плануецца, што падобныя аўтаматы з'явяцца ў іншых гандлёвых цэнтрах і ўніверсітэтах.

Nina.nn.by

1
ИП Шамякин, УНП xx5764xxx / адказаць
12.06.2019 / 22:15
Интересно, а милым дамам удобно вообще пользоваться этими аппаратами? Боком, в позе краба, пытаясь пролезть к этим кнопкам, цепляясь за кран в умывальнике, да ещё и с сумочками? Блондинки устанавливали, а страдают все.
0
Мікола / адказаць
13.06.2019 / 18:13
>>>> Са сваёй ідэяй беларускі ўдзельнічалі ў конкурсе жаночых стартапаў Lady Awards. Беларускі ці англічанкі? Гэта ж нада так не паважаць сваю краіну і нацыю каб такое рабіць. У чым тут ідэя стартапа? У тым што нехта з шэнгенскай візай за мяжой наведаў прыбіральню і прывез такі ж аўтамат куплены на грошы грантадаўцы, нават без перакладзеных надпісаў?
0
Максим Дизайнер / адказаць
18.06.2019 / 15:33
И что?Очередной бизнес. Такой же, как линз, напитков, кофе, и прочего ненужно г, понатыканного в Москве под каждым забором.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30