Знайсці
04.06.2019 / 20:403РусŁacБел

Жыхар Маладзечанскага раёна пераапрануўся ў жанчыну, каб скрасці электраінструмент і металічныя ружы

Пра здарэнне ў міліцыю заявіў 61-гадовы гаспадар фірмы, якая спецыялізуецца на вытворчасці вырабаў з каванага металу.

Калі праваахоўнікі прыбылі на месца, то высветлілі, што зламыснік пранік праз дах, праз які наскрозь расце дрэва. З сабой ён знёс два шурубавёрты, два зварачныя апараты, чатыры шліфавальныя машынкі, фарбавальны пісталет, чатыры каваныя ружы з металу.

Агулам скрадзенае цягне больш чым на 2500 рублёў.

Хаця забраўся ў памяшканне зламыснік праз дах, сыходзіў з месца праз дзверы — ключы былі ў цэху. Перакінуў скрадзенае праз агароджу і збег з месца.

Падазраваным аказаўся 30-гадовы жыхар Палачанаў Маладзечанскага раёна, на яго след выйшлі па запісах камер відэаназірання. У красавіку мужчына працаваў у гэтым цэху, а месяц таму яго звольнілі. Усё на аб’екце яму было знаёмым. А каб не праваліць справу, замаскіраваўся пад жанчыну, надзеўшы на галаву парык.

Фігуранта праваахоўнікі знайшлі па месцы жыхарства ў Палачанах. Яго затрымалі. Падазраваны прызнае віну. Завялі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж». Зламыснік рызыкуе трапіць у турму на тры гады.

Скрадзенае знайшлі. Яно было на лецішчы ў знаёмай, якой фігурант дапамагаў па гаспадарцы.

Раней падазраванага прыцягвалі да адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031